USD 2.0034
EURO 2.4437
RUR(100) 3.2492
Прыгожая, ветлівая, добразычлівая, шчырая, спагадлівая – гэтымі эпітэтамі можна ахарактэрызваваць цудоўную жанчыну – паэтку з в.Хатынічы Ніну Кавальчук.
Карповiч Аксана Уладзіміраўна, нарадзілася 10 жніўня 1990 года ў вёсцы Шашкі, Ганцавіцкага раёна. У 2007 годзе закончыла Круговіцкую сярэднюю школу, затым універсітэт культуры і мастацтваў,дзе атрымала спецыяльнасць "Бібліятэкар-бібліёграф.Менеджар". Працавала загадчыцай бібліятэкі аграгарадка Агарэвічы Ганцавіцкага раёна. Друкавалася ў газетах “ЛІМ”, “Заря” і інш. У 2014 годзе Ганцавіцкай ЦРБ імя Праскурава быў выдадзены першы зборнік вершаў паэткі ”Я не такая як усе" Замужам, гадуе дачку.
Янкович Виталий Иванович, Родился 9 октября 1983 года в городе Ганцевичи. В 2001 году окончил общеобразовательный курс в гимназии г.Ганцевичи с золотой медалью. Закончил Ляховичский аграрный колледж(специальность – агрономия) в 2004 году с красным дипломом. В 2008 году окончил Гродненский государственный аграрный университет. В настоящее время «вольный художник». Женат. Дочери 9 лет.
Прапануем вашай увазе чарговы зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Пралеска”.
Вясна. Жанчына. Каханне... Ланцужок слоў, у якіх заключаны такі глыбокі сэнс. нездарма паэты ўсіх часоў свае лепшыя радкі прысвячалі Жанчыне, атаясамлівалі яе з Вясной, ахіналі Каханнем. Сённяшняя падборка вершаў паэтаў-землякоў – сяброў Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза беларускіх пісьменнікаў – прысвечана Яе Вялікасці Жанчыне.
Паважаныя чытачы “Пралескі”! Мы з задавальненнем дзелімся з вамі навіной: у апошнім Літаратурным альманаху Жырандоля Брэсцкага абласнога аддзялення беларускіх пісьменнікаў надрукаваны творы Святланы Локтыш, Аляксея Галаскока, Ніны Кавальчук, Соф’і Зялёнкі і Георгія Толіна. На старонках Жырандолі Алесь Каско так адазваўся пра нашу літаратурную дзейнасць: ” Пры падтрымцы супрацоўнікаў незалежнай газеты «Ганцавіцкі час» плёнам агульных намаганняў у 2012 годзе стаў паэтычны зборнік ”Пралескавы край», у якім змешчаны вершы паўтара дзясятка мясцовых аўтараў”. Мы працягваем знаёміць вас з вершамі ўдзельнікаў нашай старонкі.
На сённяшняй літаратурнай старонцы нашы чытачы пазнаёмяцца з новымі аўтарамі Аляксандрай Манахавай, Кацюшай Ралла, Людмілай Валодзька, а таксама з пастаяннымі ўдзельнікамі “Пралескі”.
Вітаем вас, паважаныя прыхільнікі паэзіі. У гэтым нумары на нашай літаратурнай старонцы вы пазнаёміцеся з новымі вершамі паэтаў Ганцаўшчыны. У рыфмаваных радках яны дзеляцца сваімі пачуццямі да блізкіх людзей і выказваюць тое, што іх хвалюе. У кожнага паэта ёсць свая адметнасць, а вершы цесна звязаны з іх лёсам.
Вітаем вас, паважаныя чытачы! Сённяшняя літаратурная старонка, здаецца, прасякнута яркімі фарбамі лета. Нашы паэты пішуць пра неспадзяванага госця – зялёнага коніка, навальніцу ў полі, лясы роднай старонкі... І мы разам з імі ўдыхаем пахі чаромхі-нявесты, сенажаці, грыбоў...
Вітаем вас, паважаныя аматары паэзіі. Зноў друкуем на нашай старонцы новыя вершы. Мы рады, што ў наступным альманаху «Жырандолі», які належыць Саюзу беларускіх пісьменнікаў Берасцейшчыны, з’явяцца творы ўдзельнікаў “Пралескі”. Аб гэтым мы абавязкова вам раскажам.
Спазнілася вясна і дадала людзям больш клопату, чым заўсёды. Доўга чакалі сяляне цёплага надвор’я, каб кінуць зерне у глебу. Пчолам ужо хочацца паляцець за салодкім нектарам. Пакуль што май не спяшаецца хмяліць пахам бела-ружовых садоў, але да многіх паэтаў прыйшло натхненне, і паліліся пяшчотныя радкі на паперу. На нашай старонцы з’явіліся імёны новых паэтаў, з вершамі якіх мы вас пазнаёмім.
З болю народа, з ягоных надзей, Як любоў і сумленне свету, Як носьбіты вольных і светлых ідэй, З зямлі прарастаюць паэты. Ларыса Генiюш
З болю народа, з ягоных надзей, Як любоў і сумленне свету, Як носьбіты вольных і светлых ідэй, З зямлі прарастаюць паэты. Ларыса Генiюш Палохалі нас завеі, прыціскалі маразы. Нехта чакаў канца свету. Дзякуй Богу мы жывыя, працягвае жыць наша “Пралеска”, і мы запрашаем чытачоў пазнаёміцца з новымі творамі нашых мясцовых паэтаў.
Канчаткова прыйшла гаспадыня-восень.Задрыжалі ад першых халадоў дрэвы, выпаў першы снег. Больш клопату відаць на тварах людзей. Але жыццё працягваецца. І прыхільнікаў паэзіі мы запрашаем на нашу чарговую літаратурную старонку.
Адлятаюць у вырай птушкі. Зямля адорвае людзей шчодрым ураджаем за плённую працу. Засынае лес, адпачывае поле, прыціхла яснавокая рака… Становіцца сумна на душы. У многіх паэтаў стала больш натхнення і пацягнулася рука з алоўкам да чыстага ліста паперы.
Павольна, са шчырай усмешкай, ступае па нашай зямельцы восень. Адыходзіць непрыкметна і нечакана лета. Дабавілася клопатаў ва ўсіх, хто жыве на зямлі.Зазвінелі званочкамі галасы дзяцей – спяшаюцца ў школу. У многіх паэтаў ажыло натхненне, ляглі на паперу новыя радкі, з якімі мы знаёмім вас.
Паважаныя чытачы,сёння мы пазнаёмім вас з новымі творамі аўтараў літ,старонкі “Пралеска”. У сваіх вершах яны выказваюць свае думкі пра каханне, адносіны з сваімі бацькамі, пра сваё дзяцінства і іншыя.Мы будзем рады, калі вы падзеліціся сваімі ўражаннямі аб творчасці нашых паэтаў, выкажаце свае пажаданні.