weather

USD 2.047

EURO 2.2714

RUR(100) 3.1033

search

На перакрыжаванні дарог неабходны дарожныя знакі

У панядзелак раніцай, 17 кастрычніка, на скрыжаванні дарог гарадскіх вуліц Цэнтральная і Працоўная адбылася аварыя, у якой сутыкнуліся ГАЗ-69 і «Фальксваген-Гольф». Пасля гарачага “пацалунку” аўтамабіляў іншамарку прыйшлося цягнуць на тросе, а вось савецкі аўтамабіль аказаўся моцны і амаль не атрымаў пашкоджанняў.

Па словах відавочцаў здарэння, удар быў такой сілы, што многія людзі, якія жывуць непадалёку, пачулі грукат нават праз зачыненыя дзверы  і павыскоквалі на вуліцу.

Як высветлілася, вадзіцель ГАЗ-69, які рухаўся па вуліцы Цэнтральнай, не прапусціў іншамарку, якая ехала з вуліцы Працоўнай. Вынікам гэтага здарэння на гэты раз стануць толькі матэрыяльныя страты на рамонт аўтамабіляў. Вадзіцелі, на шчасце, на пацярпелі.

У 2011 годзе на гэтым перакрыжаванні гэта ўжо другая аварыя. Нягледзячы на шматлікія скаргі жыхароў гэтай часткі горада, дарогі тут не рамантуюць, яны “радуюць вока” выбоінамі, ды і дарожных знакаў няма. Акрамя гэтага, на перакрыжаванні вуліц растуць вялікія дрэвы і кусты, што значна абмяжоўвае бачнасць. Вадзіцелям прыходзіцца прыпыняцца, каб упэўніцца, што па дарозе не рухаецца другі аўтамабіль. На гэты раз вадзіцель не ўпэўніўся.

comments powered by HyperComments
Из рубрики