weather

USD 2.0566

EURO 2.2759

RUR(100) 3.1349

search

Спасали от переохлаждения и... алкогольного отравления

Смертельная доза алкоголя в крови — 5 промилле  — была обнаружена в крови мужчины, который в прошлые выходные поступил в реанимацию с переохлаждением тела.

Врачи спасали горе-пациента от переохлаждения, старались сохранить (и сохранили!)  его отмороженный палец, но в первую очередь — очищали кровь от “зашкаливающих” промилле, которые вполне могли укоротить жизнь.

Несмотря на трескучие морозы, по сведениям за 2 января, больше в отделения ЦРБ с обморожениями и переохлаждениями никто не поступал.

Задохнулся в дыму

Курение в постели, по предположению сотрудников райотдела МЧС, стало причиной пожара в доме по улице Коммунистическая, 28 в г. Ганцевичи.

В результате возгорания погиб одиноко проживающий Евгений Алексеевич Якубович, 1947 года рождения.

Около десяти часов вечера 1 февраля Антонина Степановна Гайрас, которая проживает в другой квартире этого двухквартирного дома, услышала сигнал соседского пожарного извещателя и поспешила на помощь.

Увидев, что в квартире соседа полно дыма, женщина вызвала спасателей. Несмотря на то, что работники МЧС погасили огонь за 10 минут, а выгореть успела только кровать, для мужчины этот вечер стал роковым — он задохнулся в дыму.

Любяць агнявыя «пеўні» маразы...

Пяць пажараў адбылося на мінулым тыдні ў нашым раёне, восем — з пачатку гэтага года. Прычынамі пяці пажараў сталі  няспраўнасці печаў, яшчэ аднаго — няспраўнасць электраабсталявання сістэмы ацяплення.
“Як толькі слупок тэрмометра апускаецца ніжэй адметкі –15 градусаў па Цэльсію, у разы ўзрастае колькасць пажараў з-за няспраўных печаў ацяплення або няправільнай іх эксплуатацыі”, — адзначае інспектар райаддзела МНС Валерый Гардзей сумную заканамернасць.

Палова сёлетняй зімы была даволі цёплай, а калі тыдзень-два назад прыціснулі маразы — сталі часцей “завітваць” у раён агнявыя “пеўні”, пачасціліся гукі сірэн пажарных машын.

На чарговы пажар супрацоўнікі РАНС і газавай службы, работнікі электрасетак спяшаліся вечарам 31 студзеня ў в. Дзяніскавічы на вуліцу Пралетарскую, дзе ўспыхнула драўляная летняя кухня памерам 4х6 метраў. Агонь знішчыў дах, перакрыцці. Адной з версій здарэння супрацоўнікі МНС называюць няспраўнасць дымахода печы ацяплення.

Гэты пажар толькі прадоўжыў “традыцыю” мінулага тыдня. Так, 27 студзеня, а шостай гадзіне раніцы, у цагляным доме па вуліцы Калгаснай, што ў Хатынічах, загарэлася кацельня. У выніку пажару, па сведчаннях  супрацоўнікаў райаддзела МНС, пашкоджана не толькі кацельня з яе абсталяваннем, але і сумежны пярэдні пакой. Мяркуецца, што адбылося гэта з-за няспраўнасці электрычнай сеткі помпы сістэмы ацяплення.

Праз дзень пажарныя машыны імчаліся на вуліцу Мантажнікаў райцэнтра, дзе палаў яшчэ не дабудаваны “двухпавярховік”. Нягледзячы на зладжаныя дзеянні выратавальнікаў, поўнасцю выгарэў адзін пакой на першым паверсе, пашкоджаны пакой на другім паверсе, перакрыцці паміж паверхамі і дахам, знішчана каля 25 квадратных метраў даху. Прычына гэтага пажару пакуль не ўстаноўлена.

У ноч з 30 на 31 студзеня ў в. Ганцавічы па вуліцы Харужай агонь амаль поўнасцю знішчыў жылы драўляны дом памерам 8х12 метраў — засталіся толькі сцены. “Званок на тэлефон райаддзела МНС паступіў 30 студзеня, у 23.38, — расказаў інспектар райаддзела МНС Валерый Гардзей. Па галоўнай версіі спецыялістаў, прычынай надзвычайнай сітуацыі ў вёсцы Ганцавічы стаў перапал печы ацяплення. Валерый Леанідавіч заўважыў, што маразы не толькі правакуюць пажары, але і ствараюць перашкоды пры іх тушэнні.

Працаваць ва ўмовах нізкіх тэмператур выратавальнікам складана, часам нават замярзае вада.

Па прагнозах сіноптыкаў, люты не думае здавацца вясне “без бою”: маразы яшчэ патрымаюцца. Таму для вялікай колькасці жыхароў раёна, якім прыходзіцца ацяпляць свае дамы самастойна, актуальным застаецца пытанне, наколькі бяспечныя іх печы ацяплення і кацельні, своечасовымі — парады і рэкамендацыі спецыялістаў.

Служба 101 рэкамендуе...

  • Яшчэ раз агледзець печы ацяплення, праверыць спраўнасць-цэласнасць яе і дымахода, замацавання топачных дзверцаў, наяўнасць перадтопачнага ліста.
  • Не сушыць, не складзіраваць на печах паліва, адзенне і іншыя гаручыя матэрыялы.
  • Не паліць печ з адчыненымі дзверцамі.
  • Не пакідаць печ без нагляду і не даручаць сачыць за запаленай печчу дзецям.
  • У вялікі мароз лепей прапальваць печ патрохі некалькі разоў у дзень, чым адзін раз у суткі і да “чырвані”.
  • Печ прапальваць не пазней, чым за дзве гадзіны да таго, як жыльцы дома збіраюцца класціся спаць.
  • Рэгулярна чысціць дымаходы ад сажы.
  • Попел і шлак выдаляць у спецыяльна адведзенае месца, размешчанае на адлегласці не менш як 15 метраў ад ўзгараемых збудаванняў. Асаблівую асцярожнасць варта праяўляць са складзіруемым попелам торфабрыкету.
  • У выпадках надзвычайных сітуацый, звязаных з пажарамі, іншым выхадам са строю сістэм жыццезабеспячэння, звяртацца ў райаддзел МНС, тэлефанаваць па нумарах 101 або 1-14-47.

І рыбы не злавіў, і праблем нажыў

За тое, што лавіў рыбу забароненай прыладай на рацэ Лань каля вёскі Будча,  28 студзеня інспектары міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў чарговы раз затрымалі жыхара вёскі Будча Пятра Савеню.

Па словах аднаго з інспектараў, убачыўшы людзей у форме, рыбак спрабаваў спешна пакінуць месца, дзе павуком лавіў рыбу. Але яго дагналі і склалі пратакол. Будчак так і не паспеў злавіць ніводнай рыбінкі.

Няўдалая рыбалка можа скончыцца для яго не толькі штрафам. Пётр Рыгоравіч на рыбе “пагарэў” ужо не першы раз. Яшчэ не прайшло года, як ён быў затрыманы за незаконную лоўлю і прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. І вось ізноў папаўся.

Незаконная лоўля рыбы стала зараз занадта дарагой – памеры штрафаў такія, што рыбы можна купіць столькі, што не з'ясі за год. І многія рыбакі ўжо не рызыкуюць сустракацца з інспектарамі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Бескампраміснасць і аператыўнасць  інспектараў радуе не ўсіх. Так павялося, што ў раёне многія лічылі, што будчакі, лактышоўцы і рыба – гэта амаль словы-сінонімы. Бо ўсе жывуць каля ракі, побач рыбгасаўскія вадаёмы… Ну, як тут без рыбы? А пра будчакоў нават небыліцы і анекдоты на гэтую тэму ўжо склаліся. Вось адзін з іх:

Прыходзяць мужчыны-будчакі да сябра ў дом з пляшкай. Гаспадар абрадаваўся гасцям  і кажа жонцы:

–  Так, Маня, смаж рыбу і стаў на стол!

– Дык няма ж у нас рыбы, – адказвае тая.

– Ты смаж, а рыба будзе!

Калі і далей інспектары будуць так змагацца з браканьерамі, то Мані дакладна не будзе чаго смажыць...

Браконьер с ружьем не подчинился егерю

Звать на подмогу сотрудников межрайонной  инспекции охраны животного и растительного мира пришлось егерю БООР Казимиру Шпаку, который во вторник, 31 января, за д. Любашево выследил браконьера с ружьем во время запрета на охоту. Вооруженный человек не подчинился законным требованиям егеря.

Но вскоре «охотника» поймали. Им оказался ганцевчанин Р. Ружье ИЖ-18 у браконьера было не зарегистрировано. По словам инспектора межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сергея Бобко, такие раньше использовали не только для охоты, но и выдавали сторожам. С таким ружьем охраняла склад и бабка-сторожиха в фильме  «Операция «Ы»  и другие приключения Шурика».

Однако стрелять из него можно не только холостыми патронами… Поэтому опытный егерь рисковать не стал.

Последствия охоты могут обернуться для ганцевчанина нешуточной ответственностью. В его действиях усматриваются аж четыре правонарушения: неповиновение законным требованиям егеря, хранение незарегистрированного оружия, незаконная охота и нахождение в общественном месте в нетрезвом виде. Только за незаконное хранение оружия ему грозит штраф от 10 до 30 базовых величин.

comments powered by HyperComments
Из рубрики