weather2

USD 2.1556

EURO 2.4582

RUR(100) 3.2282

search

У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларускімі лыжнікамі

У Падкарпацкім ваяводстве Польшчы ў аварыю трапіў аўтобус з беларускімі лыжнікамі і сноўбардыстамі. Пра гэта паведаміў Свабодзе адзін з пасажыраў аўтобуса.

Здарэнне адбылося ў нядзелю, 6 студзеня, каля 4 гадзіны раніцы паводле мінскага часу ў мясцовасці Дамастава. Паводле дарожнай службы, на аўтадарозе нумар 19 у аварыю трапілі адразу тры аўтамабілі — фура, легкавік і аўтобус.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцу фуры занесла, і ён сутыкнуўся з аўтамабілем Hyundai. На аварыю наехаў кіроўца аўтобуса, які, каб пазбегнуць сутыкнення, заехаў у кювет. У аўтобусе знаходзілася 57 пасажыраў, грамадзяне Беларусі.

Як паведамляе мясцовая дарожная служба, у аварыі загінулі дзьве асобы. Гэта 40-гадовы мужчына і 39-гадовая жанчына, якія знаходзіліся ў легкавіку Hyundai. Двух пасажыраў ва ўзросце 2 і 11 гадоў даставілі ў шпіталь.

Сярод грамадзянаў Беларусі, якія ехалі аўтобусам, пацярпелых няма. Як паведаміў Свабодзе адзін з пасажыраў аўтобусу, некалькі гадзін беларусы правялі ў сядзібе пажарнай службы. Праз дзьве гадзіны іх забраў іншы аўтобус і яны працягнулі падарожжа.

Радыё Свабода

Материалы по теме
Из рубрики
comments powered by HyperComments