weather

USD 2.4376

EURO 2.8905

RUR(100) 3.3334

search

Сёння 20 год з моманту знікнення тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага

Роўна 20 гадоў таму знік Дзмітрый Завадскі, тэлеаператар, супрацоўнік Грамадскага расійскага тэлебачання (ОРТ).

 Дзмітрый Завадскі і Павел Шарамет
Дзмітрый Завадскі і Павел Шарамет

З 1994 па 1996 год Завадскі быў аператарам Аляксандра Лукашэнкі, затым працаваў на Грамадзкім расійскім тэлебачанні. Улетку 1997 гады ён разам з Паўлам Шараметам (загінуў падчас выбуху аўтамабіля 20 ліпеня 2016 года) быў арыштаваны і абвінавачаны ў незаконным перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы. Тэлеаператара ўмоўна асудзілі на паўтара гады пазбаўлення волі. З 1999 года па май 2000-га Завадскі працаваў у Чачні, дзе з Шараметам здымалі фільм «Чачэнскі дзённік».

Раніцай 7 ліпеня 2000 года Завадскі выехаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск сустракаць Шарамета. З таго часу ён лічыцца зніклым. Аўтамабіль аператара быў знойдзены ў аэрапорце.

У 2002 годзе Мінскі абласны суд прызнаў вінаватым у выкраданні Завадскага былога байца спецпадраздзялення МУС "Алмаз" Валерыя Ігнатовіча, а таксама наступных грамадзян: Максіма Маліка, Аляксея Гуза і Сяргея Савушкіна. У 2003 году суд прызнаў Завадскага памерлым, хоць яго цела так і не было знойдзена. Пазней пракуратура некалькі разоў прыпыняла і аднаўляла расследаванне па факце знікнення аператара.

У пачатку 2000-х гадоў былі апублікаваныя дакументы, з якіх вынікала, што з апазіцыйнымі палітыкамі і грамадскімі актывістамі расправіўся «эскадрон смерці». Пра гэта казалі афіцыйныя асобы, якія збеглі з Беларусі за мяжу. На момант знікнення Дзмітрыю Завадскаму было 27 гадоў.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики