weather

USD 2.0655

EURO 2.3307

RUR(100) 3.2077

search

У агні загінуў чалавек

Пажар у вёсцы Агарэвічы ў сераду, 30 сакавіка, знішчыў дом і забраў жыццё 45-гадовага Дзмітрыя Ж., работніка СВК “Агарэвічы”. Суседзі і пажарныя выратавалі ад гібелі дзіця і жанчыну.

Узгаранне заўважылі суседзі з вуліцы Першамайскай каля 12 гадзін дня, калі полымя вырвалася наружу. Хата стаяла на ўскрайку вуліцы, і вецер з поля хутка раздуваў полымя. У доме ў той час было тры чалавекі. Дзякуючы аператыўным і самаадданым дзеянням вяскоўцаў і выратавальнікаў, уратавалі дваіх – сужыцельніцу гаспадара, якую з палаючага дома вынеслі пажарныя, і яе ўнука, 2009 года нараджэння, якога яшчэ да прыезду выратавальнікаў вынеслі суседзі. На жаль, мужчыну ратаваць ужо было позна… Ён загінуў.
Як патлумачыла жанчына, яна была ў другім пакоі, прыдрамала і не бачыла, як пачаўся пажар.
Адной з верагодных прычын узгарання супрацоўнікі Ганцавіцкага РАНС разглядаюць курэнне. Але канкрэтную прычыну давядзецца высветліць супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія праводзіць праверку на месцы здарэння.
У гэтым годзе на  Ганцаўшчыне гэта ўжо трэці трагічны выпадак, калі на пажары загінулі людзі. Папярэднія здарэнні адбыліся ў Малькавічах і Дзяніскавічах. І гэта за няпоўныя тры месяцы. У мінулым годзе было чатыры пажары са смяротным вынікам, з якіх два ў тых жа Дзяніскавічах і два ў вёсцы Ганцавічы. Павышэнне колькасці загінуўшых падчас пажару на  назіраецца не толькі ў нашым раёне. У Брэсцкай вобласці за тры месяцы ўжо загінулі 56 чалавек, а  за ўвесь мінулы год 125.
Па словах аднаго з супрацоўнікаў Ганцавіцкага РАНС, у большасці выпадкаў пажары адбываюцца, таму што людзі шмат п’юць. “Факты такія, што разам з павелічэннем ўжывання спіртных напояў  павялічваецца і смяротнасць на пажарах. Як з гэтым змагацца – ніхто не ведае”, – сказаў выратавальнік.


comments powered by HyperComments
Из рубрики