Выстава-конкурс малюнкаў і здымкаў "Спадчына" адбудзецца ў Ганцавічах
Не пералічыць беларускіх помнікаў і гістарычных мясцін, звязаных з дзейнасцю знакамітых асоб, са з’явамі духоўнага і мастацкага жыцця, з ваеннымі і іншымі гістарычнымі падзеямі, якія з’яўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны. Яны — па ўсёй краіне! У тым ліку і на тэрыторыі нашага раёна, якія таксама патрэбна захоўваць і абараняць, але мала хто пра іх ведае.