weather21

USD 1.9383

EURO 2.2763

RUR(100) 3.2649

search

Дом рамёстваў запрашае на 20-гадовы юбілей

Раённае свята народнай творчасці і рамёстваў “Свае” плануецца адзначыць  маштабна: у праграме запланаваны выставы-продажы вырабаў ручной працы, гульні, майстар-класы, канцэрт фальклорных гурткоў раёна, дэгустацыя "бабуліных" пачастункаў па самабытным рэцэптам, а таксама шмат іншага. Свята прызначана на  12 жніўня з 15.00 да 20.00 гадзін па вул. Суворава, 2 (будынак раённага Дома рамёстваў).

 На 20-годдзі Дома рамёстваў для гасцей адчыніцца летняя школа ткацтва.
На 20-годдзі Дома рамёстваў для гасцей адчыніцца летняя школа ткацтва. / Фото: З архіва "Ганцавіцкі час".

Праграма наступная:  

15:00 – 18:00 – экскурсія па Доме рамёстваў. Удзельнікі наведаюць сталую экспазіцыю, перасоўную раённую выставу “ВЯСЕЛЛЕ”, галерэю майстроў  і майстэрні (пачатак экскурсій: 15.00, 15.30, 16.00, 16.30, 17.00, 17.30).

15:00 – 18:00 – будзе працаваць пляцоўка “Горад майстроў”, дзе адбудзецца кірмаш вырабаў ручной работы,  будзе працаваць сувенірная лаўка, пройдуць майстар-класы і прэзентацыя гурткоў і аб’яднанняў.

15.00 – 18:00 – адчыніцца летняя школа ткацтва “З крыніц спрадвечных”  

15.00 – 18:00 – будзе працаваць пляцоўка “Тутэйшыя гульні”. Наведвальнікі пагуляюць у гульні, у якія калісьці гулялі нашыя бабулі і дзядулі.

 15.00 – 18:00 – будзе працаваць пляцоўка “Бабуліны рэцэпты”. Тут госці пакаштуюць гарбату, квас, хлеб, бліны з мурзай, юшку і іншыя стравы, прыгатаваныя па мясцовых традыцыйных рэцэптах, і набудзьце гэтыя самыя рэцэпты.

 15.00 – 18:00 – адчыніцца літаратурна-гульнёвая пляцоўка “Ад прыказкі да казкі”.  

18:00 – 19:00 – пройдзе канцэрт фальклорных гуртоў раёна. Перад слухачамі выступяць гурты “Завіца” і “Раўчукі” (в. Раздзялавічы), “Хатовічы” і “Крынічка” (в. Хатынічы), “Перазэвы” (в. Задуб’е).  

19:00 – 20:00 – адчыніцца танцавальная пляцоўка.

Па словах арганізатараў, яны  чакаюць усіх, хто ўмее танцаваць, крыху ўмее танцаваць і тых, хто зусім не ўмее танцаваць

Из рубрики
comments powered by HyperComments