weather-5

USD 2.1262

EURO 2.4132

RUR(100) 3.1849

search

Хто хоча ў Малдову? Можна паехаць бясплатна

Цэнтр даследавання грамадскага кіравання "СІМПА" і грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" запращаюць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, рэгіянальных дзяржаўных органаў і ўстаноў, а таксама журналістаў, якія зацікаўлены ў актывізацыі міжсектарнага дыялогу, у асветна-практычную паездку ў Малдову, якая абдудзецца  21-26 мая .

Фото: citytour.md

Азнаямленчая паездка ладзіцца ў межах доўгатэрміновай акцыі "Разам да справы", закліканай дапамагчы ініцыятывам і арганізацыям у рэгіёнах Беларусі развіваць свае гарады і мястэчкі, рабіць іх больш утульнымі і квітнеючымі і багатымі на цікавыя падзеі.
 
Удзельнікі паездкі пазнаёмяцца з прынцыпамі і практыкамі інклюзіўнымі мясцовага і рэгіянальнага развіцця ў Малдове, са шляхам рэформ, сучасным станам і планамі краіны і яе асобных рэгіёнаў на будучыню.
 
"СІМПА" і "Будзьма беларусамі!" рыхтуюць візіты ў нацыянальныя і рэгіянальныя дзяржаўныя ўстановы, сустрэчы з грамадскімі арганізацыямі, бізнэсам, медыя і экспертамі ў пытаннях мясцовага кіравання і развіцця.


 Выдаткі, звязаныя з удзелам у асветна-практычнай паездцы, арганізатары бяруць на сябе. Колькасць месцаў абмежаваная!
 
Калі Вас цікавіць удзел у гэтай паездцы, калі ласка, да 11:00 23 красавіка апішыце Ваш рэлевантны досвед і чаканні ад паездкі і дашліце інфармацыю, неабходную для арганізацыі Вашага ўдзелу – запоўніце анкету.

Из рубрики
comments powered by HyperComments