weather

USD 2.0511

EURO 2.2768

RUR(100) 3.1859

search

Адвакат Сяргей Зікрацкі анлайн раскажа пра новыя правілы каментавання на сайтах

У сераду 19 снежня адвакат Сяргей Зікрацкі падчас анлайн-канферэнцыі адкажа на пытанні, звязаныя з заканадаўствам аб медыя.

 Адвакат Сяргей Зікрацкі
Адвакат Сяргей Зікрацкі

У першую чаргу адвакат раскажа пра парадак ідэнтыфікацыі каментатараў на форумах, якая стала абавязковай у байнэце з 1 снежня, асаблівасці заключэння дамовы з карыстальнікамі, збору, захоўвання і перадачы інфармацыі.

Паглядзець канферэнцыю можна будзе на афіцыйным Youtube-канале БАЖ  19 снежня ў 19.00.

Свае пытанні дасылайце на pravanainfo@gmail.com

Анлайн-канферэнцыя ладзіцца ў межах кампаніі «За права на інфармацыю».

Нагадаем, з 1 снежня ў Беларусі пачала дзейнічаць новая рэдакцыя закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Паводле зменаў, карыстальнікі мусяць прайсці абавязковую ідэнтыфікацыю, каб каментаваць матэрыялы на сайтах. Ідэнтыфікацыя ажыццяўляецца праз мабільны тэлефон. Уласнік сайта павінен захоўваць каментары на серверах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

Кампанія за права на інфармацыю – кампанія ГА “Беларускай асацыяцыі журналістаў”. Яе мэта – дамагчыся, каб журналісты мелі магчымасць своечасова і без перашкодаў атрымліваць ад дзяржаўных ведамстваў актуальную і запатрабаваную ў беларускім грамадстве інфармацыю.

comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики