weather5

USD 2.1564

EURO 2.4377

RUR(100) 3.2572

search

У Косаве адкрыецца мастацкая выстава, прысвечаная родным мясцінам Тадэвуша Касцюшкі

У панядзелак, 4 лютага 2019 года ў 12:20 у ДУК "Мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі" у Косава ў рамках святкавання Дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы "Сын сваёй Радзімы".

Выстава арганізавана Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Грамадскім аб’яднаннем «Вытокі творчасці» пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А.С. Пушкіна сумесна з ДУК «Мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі».

На выставе будуць прадстаўлены 18 прац брэсцкіх мастакоў і фатографаў, якія з’явіліся ў выніку пленэраў, праведзеных у Мерачоўшчыне. Сярод аўтараў прац – вядомыя брэсцкія арт-майстры Кірыл Ляшук, Ігар і Вольга Раманчук, Любоў Новікава, Аляксей Пагожын. Ніводная выстава Аб’яднання не абыходзіцца таксама без артыстычных прац Алега Малейкі, які захаваў на плёнцы фальварак і ўрочышча, выхадцам якога з’яўляецца нацыянальны герой Польшчы і ЗША.

«Мэтай выставы з’яўляецца прадстаўленне гістарычнай асобы Тадэвуша Касцюшкі як сына сваёй «малой Радзімы», праз прызму навакольнай прыроды і натуральнага асяроддзя, у якім ён выхоўваўся і рос. Прыродныя фактары ўздзейнічаюць на фарміраванне культуры і развіццё як лакальных соцыумаў, так і індывідаў.


Навуковыя канцэпцыі падкрэсліваюць значэнне прыродных кампанентаў у працэсе здабыцця чалавекам яго радавой сутнасці – вызначаюць унікальныя рысы і падкрэсліваюць універсальнасць яго асобы. Пейзажныя працы брэсцкіх майстроў спрабуюць расказаць пра сацыякультурны Універсум Тадэвуша Касцюшкі – аднаго з найбольш вядомых сыноў Рэчы Паспалітай ва ўсім свеце», — распавялі ў Генеральным Консульстве Рэспублікі Польшча ў Брэсце.

Наведаць выставу можна будзе да 30 красавіка 2019 года.

Материалы по теме
Из рубрики
comments powered by HyperComments