weather

USD 2.0388

EURO 2.268

RUR(100) 3.1884

search

Знайдзі Еўропу ў Беларусі – атрымай прыз!

Рух "За Свабоду" абвяшчае фотаконкурс "PRO-еўрапейскасць". Да ўдзелу ў ім прымаюцца здымкі, што ствараюць у беларусаў пазітыўны імідж Еўропы.

Кожны дзень жыхары Беларусі сустракаюцца з рэкламай, шыльдамі, абвесткамі, з якіх вынікае, што Еўропа – гэта добра, а еўрапейскае - гэта сінонім добрай якасці, таму паслугі і тавары адтуль прадстаўляюцца як найлепшыя.

На дасланых фота абавязкова павінны быць згадкі пра Еўропу ў пазітыўным ключы. Здымкі могуць быць знятыя на фотаздымач, мабільны тэлефон ці іншае прыстасаванне.

У асобнай намінацыі прымаюцца здымкі-"селфі" на фоне рэкламы еўрастылю і еўраякасці.

Фотаздымкі прымаюцца ў фотаальбом "Фотаконкурс" на старонцы Руху "За Свабоду" ў Facebook альбо на пошту info@pyx.by з пазнакай "Фотаконкурс".

Конкурс будзе доўжыцца да 20 кастрычніка. Вынікі журы падвядзе ў канцы кастрычніка.

Пераможца атрымае ў якасці прыза экскурсіўную паездку ў Гданьск на дваіх асобаў. Другое і трэцяе месцы, а таксама першынство ў “селфі”-намінацыі будуць уганараваныя настольнымі гульнямі (“1514”, “Разам” і “Паўстанцы”).

comments powered by HyperComments
Из рубрики