weather

USD 2.0388

EURO 2.268

RUR(100) 3.1884

search

Дом рамёстваў запрашае ганцаўчан наведаць выставу-кірмаш "Куфар" да Дня ўсіх закаханых

Дом рамёстваў прапануе з 10 па 13 лютага набыць сувеніры і падарункі ручной работы да Дня ўсіх закаханых ці заказаць індывідуальны падарунак, даведацца аб выставах і кірмашах, якія маюць адбыцца.

Набліжаецца Дзень Святога Валянціна - свята закаханых, якое ва ўсім свеце адзначаюць традыцыйна 14 лютага. Не дзіўна, што многім хочацца адзначыць гэты дзень як-небудзь па-асабліваму. Напярэдадні свята калектыў Дома рамёстваў дапаможа вам стварыць рамантычны настрой і вызначыцца з сувенірам ці падарункам для сваёй палавінкі.

У рамках праекта “ Горад майстроў” напярэдадні Дня ўсіх закаханых у Ганцавічах пройдуць выставы-кірмашы вырабаў ручной працы  “КУФАР”

 

З 10 па 12  лютага “КУФАР” пройдзе ў школах горада.

10 лютага- школа № 1, пачатак у 9.00

11 лютага- гімназія, пачатак  у 12.00

12 лютага- школа № 3, пачатак  у 12.00

У праграме:

 -  дэманстрацыя і продаж падарункаў да Дня ўсіх закаханых

 - фотозона "Маё першае слова па-беларуску: КАХАННЕ"

  - акцыя «Фота ў падарунак»: пяць самых арыгінальных здымкаў будуць раздрукаваныя і аддадзены аўтарам 13 лютага падчас правядзення выставы-кірмашу “КУФАР” у Доме рамёстваў. Астатнія фатаграфіі можна будзе спампаваць са старонкі «вконтакте»: vk.com/hdr.online

13 лютага пройдзе вялікая выстава-кірмаша “КУФАР” у раённым Доме рамёстваў. Уваход ВОЛЬНЫ.

У праграме:

    -  дэманстрацыя і продаж падарункаў ручной работы да Дня ўсіх закаханых

    -  фотозона "Каханне па-беларуску": здымкі можна будзе спампаваць са старонкі «вконтакте»: vk.com/hdr.online

    -  майстар-класы, бодзі-арт, прыемная музыка і атмасфера натхнення.

Раённы Дом рамёстваў тэл. 2-21-48

г.Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая 3А (былы будынак гарсавету)

vk.com/hdr.online , facebook.com/gdomremesel

З аглядам мерапрыемстваў прысвечаных іншым надыходзячым святам, у рамках праекта “Горад майстроў” вы зможаце пазнаёміцца ў наступных нумарах газеты “Ганцавіцкі час” альбо на сайце газеты  - http://www.ganc-chas.by/

 

 

 

comments powered by HyperComments
Из рубрики