weather

USD 2.0438

EURO 2.2626

RUR(100) 3.199

search

Адукацыйна-забаўляльная праграма «Траўны прастор»

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў запрашае на адукацыйна-забаўляльную праграму «Траўны прастор».

Разнастайныя майстар-класы на вольным паветры, праведзеныя ў нязмушанай атмасферы, дапамогуць раскрыць творчы патэнцыял дзіцяці, пазнаёмяць з беларускімі народнымі традыцыямі, зацікавяць як самых маленькіх наведвальнікаў, так і дзяцей старэйшага ўзросту.

Кожны ўдзельнік зможа ўласнаруч сплесці вянок з палявых кветак, паспрабаваць сябе ў дэкаратыўным ткацтве з выкарыстаннем прыродных матэрыялаў, паўдзельнічаць у вырабе цацак з сена. У дадатак мы прапануем усім разам пагуляць у гульні, у якія калісьці гулялі нашыя бабулі і дзядулі.

Наведаць праграму можна з 13 па 24 чэрвеня. Па пытаннях наведвання арганізаванымі групамі звяртайцеся ў Дом рамёстваў (тэл. 2 21 48). Працягласць праграмы каля 1,5 гадзін. Кошт удзелу – 20 000 руб.

Запрашаем!

comments powered by HyperComments
Из рубрики