weather

USD 2.0388

EURO 2.268

RUR(100) 3.1884

search

"Кура-шчабятура" запрашае ў Дом рамёстваў

Адукацыйна-забаўляльная праграма "Кура-шчабятура" па матывах беларускай народнай песні "Як служыў жа я ў пана" пройдзе ў раённым Доме рамёстваў 24 лістапада. На яе запрашаюцца выхаванцы дзіцячых садкоў і вучні пачатковых класаў.

Дзеці самі павінны размаляваць алоўкамі цацку
Дзеці самі павінны размаляваць алоўкамі цацку / Фото: Cветлана Малышко

Удзельнікі праграмы даведаюцца пра гаспадарчую дзейнасць нашых продкаў, у гульнёвай форме пазнаёмяцца з побытам селяніна і нават атрымаюць сваю ўласную свойскую жывёліну-цацку, выкананую ў выглядзе малюнка на тканіне. Па словах дырэктара Дома рамёстваў Маргарыты Саланевіч, размалёўваць цацку воскавымі алоўкамі будуць самі рабяты.

Праграма разлічана на тое, каб раскрыць творчы патэнцыял дзіцяці, пазнаёміць з беларускімі народнымі традыцыямі, дазволіць праявіць свае індывідуальныя якасці і прывучыць да працы ў камандзе.

Уваход платны.

comments powered by HyperComments
Из рубрики