weather

USD 2.0388

EURO 2.268

RUR(100) 3.1884

search

Адбудзецца сустрэча з паэткай Нінай Кавальчук

Вечар-інтэрв`ю з вясковай паэткай з Хатыніч пад назвай "Паэтычная шчырасць Ніны Кавальчук" пройдзе ў Ганцавіцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які знаходзіцца ў горадзе па вул. Мантажнікаў, 18. Мерапрыемства адбудзецца 7 снежня ў 15.30 гадзін вечара.

На сустрэчу запрашаюцца ўсе жадаючыя: як аматары творчасці паэткі, так і тыя, хоча з ёй пазнаёміцца. Ніна Кавальчук адкажа на пытанні, а таксама пазнаеміць слухачоў са сваімі вершамі, у тым ліку і новымі.

"...паэткай можна мне не быць,

А вершы ўсё ж пісаць я мушу".

Творчасць паэткі з вёскі Хатынічы атрымала ў чытачоў шырокае прызнанне. Адметныя рысы творчасці Ніны Кавальчук – гэта шчымлівае пачуццё любові да роднага краю, да родных і блізкіх, і наогул да людзей, сярод якіх лёс наканаваў ёй жыць, адчуванне знітаванасці з гэтай зямлёй і гэтымі людзьмі. Яе кранаюць ўсе падзеі, якія адбываюцца як на роднай зямлі, так нават і за мяжой.

Вершы Ніны Кавальчук друкаваліся на старонках раёных газет, а таксама з`яўляліся ў абласным і рэспубліканскім друку. Вясковая паэтка - аўтар зборніка "Летуценніца".

comments powered by HyperComments
Из рубрики