weather

USD 2.5708

EURO 3.0138

RUR(100) 3.2999

search

Тутэйшыя гісторыі" прадстаўляе лялечны тэатр "Батлейка"

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў, запрашае на спектакль  "Тутэйшыя гісторыі. Частка І" традыцыйнага лялечнага тэатра "Батлейка", які адбудзецца 21 лютага. 

Фото: Петр Гузаевский

Нашыя продкі ўмелі не толькі працаваць, але і адпачываць. Ад смутку і нуды іх ратаваў батлеечны тэатр. Батлейка мае выгляд скрынкі, у якой рухаюцца лялечныя персанажы.

У традыцыйных прадстаўленнях магло дзейнічаць да 40 персанажаў. Гэта ўласна святая сям’я, пастушкі, анёлы, а таксама народныя героі – чорт, смерць, пан, цыган, казак, габрэй і інш.

Наведнікі спектакля пабачаць традыцыйныя для батлеечнага тэатра сцэны "Мацей і доктар", "Бэрка-карчмар", "Казак-небарак", "Антон з казой ды Антоніха" і інш., пазнаёмяцца з беларускімі народнымі традыцыямі і даведаюцца, як калісьці забаўляліся нашыя продкі.

Запрашаем выхаванцаў дзіцячых садкоў, вучняў пачатковых і сярэдніх класаў групамі ад 10 чалавек.

Працягласць – 45 хвілін. Кошт – 1 руб.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики