Люсінскія аграрыі настроены аптымістычна

Юлія ПАЛЕСКАЯ
Старшыня раённага Савета дапутатаў Віктар Дрозд (злева) і старшыня ААТ Ужо некалькі сходаў былых калгасаў Ганцаўшчыны, якія сталі адкрытымі акцыянернымі таварыствамі, наведалі журналісты “ГЧ”. Па форме яны падобныя адзін на другі – кіраўнік і спецыялісты па чарзе зачытваюць справаздачы за мінулы год, расказваюць пра запланаваныя паказчыкі. Гучаць сухія лічбы, але калі ўважліва іх успрыняць, то становіцца зразумела, у якім стане знаходзіцца сёння гаспадарка і чаго чакаць яго работнікам. Ці будуць яны мець хоць палову той абяцанай па пяцьсот долараў зарплаты ў 2017 годзе? Чарговы сход прайшоў 7 сакавіка ў ААТ “Люсіна Агра”.

Сельгаспрадпрыемства «Люсіна Агра», бадай, адзінае, якое кіраўніцтва раёна прыводзіла ў прыклад работнікам іншых таварыстваў. І асобныя паказчыкі іх дзейнасці сапраўды вартыя для пераймання вопыту. Гэта і самыя вялікія надоі малака ў раёне, і ў параўнанні з іншымі калгасамі неблагая зарплата. Ды і людзі, адчувалася, былі аптымістычна настроены на працу.

Але нягледзячы на пэўныя поспехі люсінцаў і макаўцаў, на самай справе ў “Люсіна Агра” ёсць праблемы. Даведзеныя планавыя паказчыкі – гэта яшчэ не паказчык эфектыўнасці.

На справаздачным сходзе ААТ «Люсіна Агра” кіраўнік Аляксандр Амельяновіч расказаў аб становішчы ў гаспадарцы. Даўгі гаспадаркі за мінулы год хоць і скараціліся больш чым на 200 тысяч рублёў, але цяжкі груз у выглядзе наяўнага агульнага доўгу ў 1 млн 738 тысяч рублёў (17 млрд 380 млн недэмінаваных) не дае спакойна ўздыхнуць і цяжкай ношай цягне ўніз.

Гаспадарка з’яўляецца ў раёне лідарам па надоях малака, якое, дарэчы, з’яўляецца адзіным прадуктам, які мае прыбытак і высокую рэнтабельнасць. У астатніх жа галінах, як і ў іншых гаспадарках, паказчыкі рэнтабельнасці і чыстага прыбытку ў вялікім мінусе.
Адмоўныя вынікі працы мае галіна раслінаводства. Сума страты ад рэалізацыі сельгаскультур склала 42,3 тысяч рублёў, рэнтабельнасць – мінус 16,9%. Усяго атрымана страт ад рэалізацыі 209,2 тысяч (больш за 2 млрд недэмінаваных) рублёў. На думку кіраўніка, усё гэта з-за нізкай ураджайнасці культур.

Люсінскія каровы паднапружыліся

У гаспадарцы самая высокая прадукцыйнасць дойнага статку ў раёне: сярэдні надой з каровы – 5277 кг. Малако ў агульным аб’ёме атрыманай у гаспадарцы прадукцыі займае больш за палову ад асноўнай крыніцы грашовых сродкаў. Вытворчасць малака кожны год павялічваецца.
У справаздачным годзе план перавыкананы на 29 тон.

Каровы паднапружыліся, але кармоў, згодна дакладам спецыялістаў, з'елі больш за норму. А вось работнікі спрацавалі не вельмі добра, бо застаецца адкрытым пытанне пра якасць малака.

Дзеля атрымання малака найвышэйшай якасці была распрацавана нават сістэма матэрыяльнага стымулявання, аднак гэтыя рычагі, па словах кіраўніка, не спрацавалі і якасць малака ў справаздачным годзе не палепшылася.

За год рэалізацыя малака гатункам экстра склала 7,6%, найвышэйшым – 64%, аднак у справаздачным годзе павялічылася колькасць малака 1-га гатунку – з 14 да 18%.

Вяртанне малака ў гаспадарку склала 6420 літраў, што прывяло да стратаў у суме 2537 руб.

Недаатрымана выручка ад зніжэння гатунковасці ў суме 10,7 тыс. руб. (32 т. рэалізавана 1-ым гатункам).

Напрыклад, ферма ў Макава рэалізавала 1-ым гатункам 108 т малака, у цэлым па гаспадарцы – гэта 430 т ці 16,6%, у выніку недаатрымана выручкі 14,3 тыс. руб. Калі гэта перавесці на заработную плату, то ўвесь месячны фонд зарплаты меншы за тое, што страцілі на малацэ.

Дрэннае малако аддаюць цялятам

Таварнасць малака – гэта яшчэ адна праблема ў гаспадарцы.

Кіраўнік расказаў, што частка малака, якая павінна быць рэалізавана, ідзе на выпойванне цялят. А ўсё таму, што малако з высокім утрыманнем саматычных клетак не прымаюць на малочным камбінаце. Таму, каб дабро не прападала, яго і аддаюць цялятам. І што ў выніку? Цяляты атрымліваюць малако з высокім утрыманнем антыбіётыкаў, у іх зніжаецца імунітэт, і яны хварэюць, а яшчэ горш – нават гінуць.

«Схему выпойвання цялят парушаюць свядома, немагчыма хворым малаком выгадаваць здаровае цяля. Я думаю, што тут усім нам ёсць над чым падумаць і трэба змяніць адносіны да працы. Гэта ўсё на нашым сумленні», – рапартаваў перад падначаленымі кіраўнік.

Малако – адзіны прадукт, які мае прыбытак

Падводзячы вынікі вышэйсказанага і ацэньваючы эфектыўнасць працы жывёлагадоўлі ў 2016 годзе, кіраўнік адзначыў, што маглі спрацаваць значна лепш. Страты за год склалі 85 тыс. руб., рэнтабельнасць мінусавая, і толькі малако мае адносна нядрэнную рэнтабельнасць – 24,1%.

Прыбытак ад рэалізаванага малака склаў 202 тыс. руб. Сабекошт адной тоны малака быў роўны 321 рублю, сярэдні ж кошт рэалізацыі – 450,8 руб. за тону.

Вытворчасць мяса стратная з года ў год

Агульная сума стратаў ад рэалізацыі БРЖ склала 247 тыс. руб., рэнтабельнасць – мінус 47,7%(!). Прычына – вялікія выдаткі на вытворчасць, асабліва кармоў, бо гэта палова ўсіх затрат. Сабекошт адной тоны прывагі – 3857 рублёў, а сярэдняя цана рэалізацыі мяса – усяго 1978 рублёў. Ад рэалізацыі малака ад грамадскага пагалоўя – 1446 рублёў.

У справаздачным годзе дысцыпліна кульгала

Спыніўшыся на пытанні працоўнай дысцыпліны, кіраўнік адзначыў, што яна кульгала па ўсіх галінах. Падчас выступлення кіраўнік бязлітасна называў адно за другім прозвішчы тых, хто правініўся і быў не толькі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, але і звольнены. 

«З многімі, хто не разумее, што трэба змяніць адносіны да працы, давядзецца расстацца, а мы ўсё шкадуем іх», – адзначыў дырэктар таварыства.

Перспектывы і задачы на 2017 год

Трэба забяспечыць прырост валавай прадукцыі на 108,6%. Плануецца сабраць мінімум 2700 тон збожжа, нарыхтаваць на адну ўмоўную галаву не менш за 37 цэнтнераў кармавых адзінак, сена – 260 тон, сенажу – 3200 тон, сіласу – 6200 тон. Запланавана надаіць 3110 тон малака. Каровам прыйдзецца яшчэ больш паднапружыцца, бо плануюць ад кожнай з іх атрымаць ужо па 5759 кг малака.

Хочуць атрымаць валавай прывагі 180 тон пры сярэднясутачнай прывазе не менш за 50 г. Трэба палепшыць якасць прадукцыі: рэалізаваць малака найвышэйшым гатункам не менш за 80%, гатункам экстра – не менш за 20%.

На канец года запланавана мець 1535 галоў скаціны, у тым ліку 540 дойных кароў.

«Нягледзячы на ўсе цяжкасці, у гаспадарцы ў час выплачваецца зарплата, пагашаюцца крэдыты і працэнты. Як умеем, так і працуем, будуем сваю фінансавую палітыку. У нас ёсць рэзервы прадукцыйнасці працы і павышэння зарплаты. Але трэба пераадолець старыя стэрэатыпы і адказна ставіцца да працы», – сказаў Аляксандр Цімафеевіч.

Другие статьи рубрики «Экономика»
ОТПРАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ Правила комментирования

Уважаемые читатели!

На сайте действует постмодерация. Это значит, что сначала происходит публикация комментария, а уже затем – его проверка. Ваш комментарий может быть удалён или подвергнут модерации, если он содержит:

  • ненормативную лексику;
  • личные оскорбления или негативные высказывания в адрес других посетителей сайта или иных лиц;
  • ссылки на определённые страницы в интернете;
  • рекламу товаров или услуг, адресов или телефонов и т.п.;
  • призывы к насилию.

Администрация сайта оставляет за собой право удалять и редактировать комментарии без объяснения причин.

Администрация сайта не несет ответственности за содержание комментариев. Мнение автора комментария может не совпадать с мнением редакции.

ОТПРАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
Карцінка CAPTCHA
Как завещать, чтобы не сделать врагами родных Борьба за наследство часто приводит к серьезным ссорам между самыми родными людьми, а зачастую даже к судебным тяжбам. Чтобы близкие не стали врагами из-за...
УВАЖАЕМЫЙ ЧИТАТЕЛЬ!

Принимай участие в работе сайта и газеты!

Присылай свои новости, фото, видео и письма.
Ты также имеешь возможность прислать свои вопросы нашему юристу.

Ганцевчане отвечают
Как вы считаете, стоит ли применять уголовное наказание в отношении лиц, которые сознательно заражают здоровых партнеров ВИЧ-инфекцией?
Татьяна,  г. Ганцевичи: Татьяна, г. Ганцевичи:

– Я считаю, что таких людей нужно наказывать по всей строгости, ведь когда они совершают подобное, они делают это умышленно. Никакого послабления быть не должно.

Кристина,  г. Ганцевичи: Кристина, г. Ганцевичи:

– Мне кажется, людей, позволяющих себе подобные действия, нужно наказывать. Потому что человек знает о своем заболевании, а следовательно, идет на контакт осознанно – так делать нельзя.

Галина,  г. Ганцевичи: Галина, г. Ганцевичи:

– Если человек делает это сознательно, такое действие должно быть наказуемо. Даже если ты болен, ты не имеешь права наносить вред другому человеку. Жалко, конечно, людей, заболевших таким недугом, но и решать за других они не должны.

Полина,  г. Ганцевичи: Полина, г. Ганцевичи:

– Если бы человек не знал о своей болезни, его можно было бы понять. Но когда он совершает такие действия осознанно, тогда он заслуживает наказания – я считаю, что это то же самое, что и убийство.

Евгений,  Минский район: Евгений, Минский район:

– Никаких разночтений тут быть не должно – наказывать нужно по всей строгости. Никакой речи о гуманности здесь быть не может – если человек знает, что он болен, зачем заражать других?

Игорь,  г. Минск: Игорь, г. Минск:

– Я считаю, что в таких случаях нужно привлекать к уголовной ответственности, никакого снисхождения быть не должно. Есть закон, который надо соблюдать – человек ведь понимает, на что идет. Значит, эта его цель – заразить других людей.

ГОЛОСОВАНИЕ
Как Вы думаете, каковы истинные причины некачественного медицинского обслуживания?
Архив
Вконтакте
Одноклассники
Facebook