weather

USD 2.5708

EURO 3.0138

RUR(100) 3.2999

search

УСІМ ПА 500. Як зарабіць 500 долараў без дапамогі дзяржавы?

У чэрвені сярэдні заробак па краіне склаў 1080,5 рубля*. Па факце палова беларускага насельніцтва атрымлівае менш за 800 рублёў, а другая палова – больш за 800. А калі казаць дакладней, то большая частка беларусаў – 64% – атрымліваюць заробак ад 300 да 1000 рублёў. І толькі 21,6% маюць ад 1000 да 1500 рублёў штомесяц. 

 

Усё часцей кіраўніцтва розных узроўняў агучвае думку: мы забяспечваем мінімум, а далей вы самі варушыцеся. «Добра будзе, калі атрымаецца зарабляць 1000 долараў пры той сацыяльнай абароне, якая ёсць у краіне, – памарыў сёлета Аляксандр Лукашэнка. І дадаў: – Але гэта ўжо задача самога чалавека, а не столькі дзяржавы». 

Тым часам у Беларусі працуюць ужо больш за 250 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў** – беларусаў, якіх не задаволіў іх заробак, і яны распачалі ўласную справу. Невялікія фірмы і прадпрымальнікі ў 2018 годзе вырабілі 24,6% унутранага валавага прадукту ў Беларусі*, і пры гэтым на іх прыйшлося 43,8% выручкі ад рэалізацыі тавараў і паслугаў усёй краіны*. І распачаць уласны бізнес ніколі не позна. 

*па дадзеных Белстата,  **па дадзеных Міністэрства па падатках і зборах, 1 ліпеня 2019

ПРОСТА ПАЙШОЎ І ПАЧАЎ ПРАЦАВАЦЬ

   Фёдар Шылін, заснавальнік брэнду Vokladki

Уласны бізнес Фёдар Шылін пачаў яшчэ студэнтам трэцяга курса, калі вучыўся на лагіста. Ягоныя мары былі вельмі рэалістычнымі: хацеў мець магчымасць запрасіць дзяўчыну ў прыстойнае месца на спатканне і жыць асобна ад бацькоў.  

Доўга не разважаючы, куды прыкласці намаганні і чым палепшыць свет, ён проста пачаў рабіць: шыць дома вокладкі на пашпарты. Яны былі каляровымі, вясёлымі і адразу спадабаліся моладзі. Сам таго не ведаючы, ён ухапіў трэнд. Вокладкі добра разыходзіліся праз інтэрнэт-краму. Удзень Фёдар шыў, вечарамі развозіў замовы кліентам. Так стварыўся брэнд Vokladki. 

Паступова Фёдар пачаў атрымліваць гуртовыя замовы і працаваць з крамамі. У 22 гады хлопец ужо зарабіў на ўласнае аўто і з'ехаў ад бацькоў. Натуральна, што, скончыўшы ВНУ, ён працягнуў працаваць на сябе. З цягам часу попыт змяніўся: цяпер цікавымі вокладкамі нікога не здзівіш, таму хлопец пачаў працаваць са скурай, набыў неабходнае абсталяванне. Паступова пашырыў асартымент манетніцамі, ключніцамі, крэдытніцамі, пачаў шыць заплечнікі і модныя торбы на пас. Цяпер ягоны бізнес – гэта каманда, на яго ўжо працуюць тры швачкі, адмысловец з продажу і бухгалтар. 

ХАЧУ ТЫСЯЧУ – І КРОПКА

Алёна Някрасава, заснавальніца курсаў Ciao.by

Пасля сканчэння ўніверсітэта Алена Някрасава паставіла сабе мэту – атрымліваць тысячу. І нават не ў беларускіх рублях, а ў доларавым эквіваленце. Няпростае заданне для беларуса. «Гэтую суму я ўзяла не са столі. Я дзяўчына з Барысава, мне трэба было здымаць тут аднапакаёвую кватэру, мне трэба было харчавацца», – узгадвае, з чаго пачынаўся яе бізнес, заснавальніца курсаў Ciao.by Алена Някрасава.

Дзеўчына пачала шукаць працу з такім заробкам. Рабіла ўхіл на добрае веданне замежных моваў. Але праз паўгода пошукаў найлепшае, што знайшлося, – стабільныя 800 долараў. Была яшчэ прапанова на 1000 долараў, але паводле дамовы падраду. Гэта значыць, што праца і заробак нестабільныя і яна зноў не атрымае штомесяц сваёй запаветнай тысячы. У прынцыпе, гэта былі някепскія прапановы для выпускніцы, аднак Алена на гэта не пагадзілася. Хаця і была ў адчаі. 

Стала зразумела, што шлях да тысячы – адзін: рабіць штосьці сваё. І дзяўчына стала рэпетытаркай англійскай мовы, якую вывучала ў вну. Расклеіла аб'явы па раёне, пачала вучыць кліентаў дома. Гэта дазволіла ёй назапасіць крыху грошай, зняць офіс і працаваць з вучнямі ўжо ў больш зручных умовах. Паступова яе ініцыятыва пашырылася да курсаў англійскай і італьянскай моваў. 

Цяпер у яе камандзе шасцёра настаўнікаў, якія навучаюць прыблізна 60 кліентаў. Апошнім часам Алена засяродзілася на выкладанні англійскай мовы, бо попыт на яе не зніжаецца. А вось на італьянскую паменшаў: з-за крызісу ў Італіі беларусы 
перасталі ездзіць туды на працу і, адпаведна, вывучаць мову. У школе Алена цяпер амаль не выкладае, як кіраўніца яна выконвае больш менеджарскія функцыі. Сваю тысячу штомесяц Алена ў выніку атрымала. 

ЯК "КІДАЮЦЬ" СЯБРЫ ПА БІЗНАСЕ

 

Іван Пільнікаў, заснавальнік студыі Webber.by

Пачынаць бізнес можна самастойна, а можна паклікаць сяброў і аб'яднаць пачатковыя капіталы ды навыкі. Гэта зручна, але небяспечна. Праз бізнес-канфлікты можна страціць сябра. З Іванам Пільнікавым так і адбылося: гандляваць металам яны пачыналі ўтрох. Ведалі хлопцы адзін аднаго з пятнаццаці гадоў.

Калі вырашылі працаваць разам, дамовіліся, што адзін сябар укладаецца ў агульную справу грашыма, а іншыя – сваёй кампетэнцыяй. Ніякіх доляў нідзе не прапісвалі і нават не думалі тады пра гэта. Сябры ж. 

Іван займаўся продажам, знаходзіў кліентаў. І вось, у той жа дзень, калі хлопца кінула дзеўчына, сябар, які лічыўся кіраўніком кампаніі, папрасіў яго звольніцца. Іван быў у такім шокавым стане, што нават не стаў высвятляць, што да чаго. Проста сышоў. 

Хлопец тлумачыць звальненне тым, што ён часта спрачаўся з сябрам пра шляхі развіцця кампаніі, іх погляды не супадалі. 

З трэцім сябрам Іван працуе і цяпер. У іх кампанія вэб-распрацовак. Але, навучаныя досведам, гэтым разам хлопцы дакладна абазначылі ды прапісалі ў дакументах абавязкі кожнага і долі прыбытку. 

Крыніцы стартавага капіталу

1. Грошы ад сяброў і сваякоў

Узяць пазыку ў сваякоў або сяброў – даволі распаўсюджаны варыянт. У гэтым выпадку вы не дзеліцеся долямі вашага бізнесу і можаце дамовіцца на досыць мяккія ўмовы пазыкі.
 
2. Крэдыт у банку
МТБанк дае крэдыты стартапам, якія працуюць менш за год, пад 11,17 % гадавых у беларускіх рублях, а ў «Белгазпрамбанку» можна атрымаць грошы пад 14,5 %.
 
3. Партнёры з бізнесу
Шукайце сузаснавальнікаў ці бізнес-анёлаў, якім цікавы ваш кірунак: за долю ў кампаніі яны дадуць вам грошы. «Анёльскімі» інвестыцыямі ў Беларусі цяпер займаецца аб'яднанне бізнес-анёлаў Angels Band і арганізацыя QS Андрэя Гусарава.
 
4. Субсідыі і гранты
Калі вы зарэгістраваныя на біржы працы як беспрацоўны, то маеце права на атрыманне субсідыі для адкрыцця ўласнага бізнесу. Яшчэ варыянт – грант, якi можна атрымаць, перамогшы ў конкурсе Social Weekend або конкурсе жаночых стартап-праектаў Lady Awards.
 

Топ-5 сфераў дзейнасці для ІП 

1. Гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў 

2.Транспарт, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць

3.Прафесійная навуковая і тэхнічная дзейнасць 

4.Будаўніцтва

5. Прамысловасць

Топ-5 найбольш прыбытковых сфераў* 

*% рэнтабельнасці для сярэдніх, малых і мікраарганізацый у 2018 г. 
*па дадзеных Белстата *па дадзеных Белстата

Аперацыі з нерухомаю маёмасцю - 56,9

Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам - 28,5

Інфармацыя і сувязь - 27,3

Прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць - 19,5

Дзейнасць у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг - 13,1

ІП ці фірма?

ПРАДПРЫМАЛЬНІК

ПЛЮСЫ МІНУСЫ
ТАННАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ

НЕ БОЛЬШ ЗА ТРЫ ЧАЛАВЕКІ 

НАЁМНЫХ РАБОТНІКАЎ 

 

НЕ ПАТРЭБНА ПАМЯШКАННЕ

ДЛЯ ЮРЫДЫЧНАГА АДРАСА

 

АДКАЗВАЕ ЗА ДЗЕЙНАСЦЬ 
УСЁЙ СВАЁЙ МАЁМАСЦЮ 

НЕ ПАТРЭБНЫ ЎСТАЎНЫ ФОНД

 

 

МОЖА САМАСТОЙНА ВЕСЦІ 

БУХГАЛТАРСКІ ЎЛІК 

 

 

МОЖНА ВОЛЬНА АБЫХОДЗІЦЦА

З СРОДКАМІ,

АТРЫМАНЫМІ АД ДЗЕЙНАСЦІ

 
 

ФІРМА

ПЛЮСЫ МІНУСЫ

ТАННАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ 

 

ПАТРЭБНЫ ЎСТАЎНЫ ФОНД 
НЕ АДКАЗВАЕ ПА 
АБАВЯЗАННЯХ ЮРЫДЫЧНАЙ 
АСОБЫ СВАЁЙ МАЁМАСЦЮ 
(АКРАМЯ ТДА)
ПАТРЭБНЫ ГАЛОЎНЫ 
БУХГАЛТАР
 

АБМЕЖАВАННІ Ў КОЛЬКАСЦІ 
РАБОТНІКАЎ ПРЫ ПРАЦЫ 

 

 

ПАВОДЛЕ СПРОШЧАНАЙ СІСТЭМЫ 
ПАДАТКААБКЛАДАННЯ 

 


Паслугі без рэгістрацыі

Існуе 30 прафесіяў, прадстаўнікі якіх могуць працаваць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Такія людзі называюцца самазанятымі. 
Каб стаць самазанятым, трэба падаць у падатковую службу апавяшчэнне і сплаціць адзіны падатак, памер якога залежыць ад паселішча. І можна працаваць на сябе. 

  • Продаж кветак
  • Паслугі цырульнікаў і касметолагаў 
  • Рэпетытарства
  • Распрацоўванне вэб-сайтаў, рамонт ПК 
  • Рамонт і вытворчасць адзення/абутку 
  • Дызайн інтэр'ераў, графічны дызайн 
  • Тынкавальныя і малярныя працы 
  • Паслугі фотаздымання 
  • Паслугі сядзелак і нянек 

Дзе пачынаць бізнес? 

Сярэднія і малыя мясцовасці 

Вызваленыя ад падатку на прыбытак ад уласнай вытворчасці, падатку на нерухомасць, платы за ліцэнзіі (Дэкрэт № 6).
 
Паўднёва-ўсходні рэгіён Магілёўскай вобласці 
 
Ільготы па ўнёсках у ФСАН, падаходным падатку, у фінансаванні выдаткаў на стварэнне інжынернай і транспартавай інфраструктуры ды г. д. 
 
Аршанскі раён 
 
Меншыя ўнёскі ў ФСАН і падаходны падатак, зменшана стаўка падатку, вызваленне ад ПДВ пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання, мараторый на правядзенне правяранняў.
 

Навошта бізнесоўцам-пачаткоўцам пісаць бізнес-план?

Міхал Залескі, эканаміст, эксперт тэлепраграмы «Асабісты капітал»

Прарок Мухамэд казаў у такіх выпадках: «Калі вы такія разумныя, то чаму смяротныя? Маглі б і вечна жыць».  Параўнальнай статыстыкі эфектыўнасці мікрапраектаў з планам і без яго ніхто не рабіў, але нават міні-праекты, ад 1000 рублёў, без планаў нікім не крэдытуюцца. Калі выбіраеш, ці праца ці бізнес, спачатку сядзь ды распішы не толькі магчымыя даходы і выдаткі, але і колькі часу будзе займаць работа на сябе. Так зразумееш, колькі каштуе твая праца і што табе выгадней. 

 

ООО "Издательский дом "Интекс-пресс"
УНП 200687896


 


 

 

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики