weather

USD 2.5534

EURO 3.0175

RUR(100) 3.3398

search

У Лактышах заробак даюць кансервамі, а працоўны час скарачаюць

Дырэктар ААТ "Рыбгас "Лактышы" Генадзь Жыбурт пракаментаваў сітуацыю з тым, што некаторым работнікам прапрыемства  пачалі выплачваць зарплату кансервамі.

 Рыбакам кансервы, а які заробак?
Рыбакам кансервы, а які заробак? / Фото: Ганна Качагарава

—Гэта месячная акцыя, — адзначыў дырэктар.

 Паводле калектыўнай дамовы па словах Генадзя Жыбурта такія выдачы можна здзяйсняць і яны не будуць з'яўляцца парушэннем правоў работнікаў або падпісанага дагавора. Ці будзе такая практыка і надалей, пакуль невядома. Кансервы выдаюцца работнікам замест часткі заробку. Адна банка такіх кансерваў каштуе  2.72 рубля.

Фінансавае становішча ААТ "Рыбгас "Лактышы" апошнімі гадамі даволі складанае. Тут існуюць фінансавыя праблемы. Таму “рыбна-кансервовыя выплаты” — крок кіраўніцтва для ўтрымання сітуацыі і людзей.

Артыкул 74 Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што заробак выплачваецца ў грашовых адзінках нашай краіны. Пры гэтым са згоды работніка дапускаецца замена грашовай аплаты натуральнай аплатай (змешаная форма аплаты). Згода на гэта можа быць выказана, як у пісьмовай, так і вуснай форме.

Таксама пра Лактышы чытайце тут: На вадасховішчы Лактышы рыбачыць можна па льготах 

З чэрвеня бягучага года на прадпрыемстве ААТ "Рыбгас "Лактышы" плануецца скарачэнне працоўнага дня на дзве гадзіны. Гэта адаб’ецца і на скарачэнні невялікіх заробках, якія могуць паменшыцца на чвэрць.

Для таго каб скараціць гадзіны працоўнага часу на падставе ўказа №134 "Аб падтрымцы эканомікі", патрэбны важкія  падставы. Бо гэта будзе супярэчыць пункту 14 Указа прэзідэнта – не зніжаць заробак. Але пакуль рашэнне не прынята і рыбгасаўцы спадзяюцца, што можа знойдзецца іншае лепшае рашэнне пытання.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики