weather

USD 2.5755

EURO 3.0365

RUR(100) 3.4258

search

Чым небяспечныя "еўрабляхі"?

Бурны рэзананс выклікаў артыкул «Наживка в $20, или Риск получить штраф до $1000», які выйшаў у мінулым нумары «ГЧ». Людзі званілі, пісалі. Многія дзякавалі, што папярэдзілі. Тыя, хто ўжо з`ездзіў на Украіну, прасілі парады, што рабіць далей.

Фото: unknown

Некаторыя лісты кранаюць шчырасцю. Напрыклад, вось гэты з вёскі Раздзялавічы: «Огромное человеческое Вам спасибо за статью «Лёгкие деньги ...» Если бы я её не прочитала вовремя, то сейчас уже, возможно, была бы на границе. Трясутся руки от того, во что я чуть не вляпалась. Впредь буду более бдительной. Благослави Вас Господь за Ваши чистые и честные статьи.
Половина нашей деревни уже побывала там. За час до отъезда я многих переубедила. Вот наказать бы ещё тех, кто, не объясняя ничего, людей за деньги подставляет... У нас в деревне бегает одна молодая особа по домам и вешает лапшу на уши не очень (мягко скажу) грамотным людям. Вчера моя лучшая подруга съездила, сейчас за голову держится. Как бы хотелось всех уберечь, но увы...».

Калі ў мінулым нумары я рыхтаваў артыкул пра «бізнес» аб часовым увозе аўтамабіляў у Украіну з Еўропы, я назваў удзельнікаў «паляўнічымі за галовамі» і «авечкамі». Аказалася, што назвы ім ужо прыдумалі раней – «еўрабляхі», а тых, на каго афармляюць машыны, называюць «вярблюдамі».

Колькі такіх «вярблюдаў» у нашым раёне, цяжка сказаць, але можна меркаваць, што не адна сотня. І навіны для тых, хто зарабіў 40 рублёў, не радасныя.

Эксперт, які жыве ва Украіне, пачуўшы, што і беларусаў уцягнулі ў гэты сумніўны «бізнес», пасмяяўся, адказаўшы, што беларусы збілі цэны палякам. Па яго словах, ёсць прафесія «польскі вярблюд», якая каштуе ад 90 еўра. На палякаў афармлялі часовы ўвоз, і колькасць увезеных машын у Украіну такім чынам ужо пераваліла за сотню тысяч.

Але з «еўрабляхамі» пачалі разбірацца ўкраінскія ўлады. Ён выказаў меркаванне, што яшчэ адзін-два месяцы можна не хвалявацца і спакойна наведваць Украіну. А вось потым паездка для беларускага «вярблюда» ў любы момант можа абярнуцца непрыемнасцямі.

Па яго словах, 8 месяцаў распрацоўвалася канцэпцыя, як вылучыць машыны і ганяцца за «вярблюдамі». І яе Міністэрства ўнутраных спраў Украіны ўжо прыняло. З чэрвеня 2018 года запускаюць відэафіксацыю ў аўтаматычным рэжыме. Камеры ўжо закуплены і манціруюцца.

Калі на пасту спыняць «еўрабляху», то на ўкраінца-вадзіцеля накладуць штраф за парушэнне мытнага рэжыму. На «вярблюда» – таксама, ды яшчэ і зафіксуюць у базе. Машына адпраўляецца на штрафстаянку. Хто будзе плаціць за яе? Правільна – «вярблюд». І грошыкі таксама будуць капаць. Штрафы назапашваюцца, дадзеныя «ўладальніка-вярблюда» перададуцца ў памежную базу. Калі такі беларус пераязджае на ўкраінскі бок – яму пратакольчык і павестку ў суд. Альбо адразу забарону на ўезд на 5 год і павестку ў нацыянальны суд (Пазней высветлю, ці ёсць адпаведная міжнародная дамова).

Але панікаваць не варта. Пры першым увозе не пагражае нічога – чалавек лічыцца законапаслухмяным да моманту, калі «яго» аўтамабіль не трапіць на штрафпляцоўку. Машыну са штрафстаянкі мае права забраць толькі замежнік, на якога яна аформлена. Усё проста: плаціць штрафы і забірае. Ён жа зарабіў $20. І што тады?

Напрыклад, беларус паедзе на мора. Яго спыняюць для праверкі каля Затокі. Паліцэйскі ў базу – а там штрафы на «вярблюда».

Тады нашага пад «белы ручкі». Іншыя (калі ёсць правы) – могуць далей ехаць, а гэты – у бліжэйшы суд. Тэарэтычна адбіцца можна, нават узяўшы пратаколы – даецца 14 дзён на аплату бязналам. За гэты час можна і пакупацца ў моры, і дадому вярнуцца. Але тады памежнікі пры выездзе паставяць у пашпарце забарону на ўезд у Украіну

Па вялікім рахунку цягнуць у суд яны не маюць права – толькі па згодзе. Затрымліваць яны не маюць права – за адміністратыўнае правапарушэнне «мера стрымання» ў выглядзе заключэння пад варту не прадугледжана кодэксам. Але ж нашы гэтага не ведаюць.

І калі нехта захоча адкупіцца – гэта хабар (ні ў якім разе не раю гэтага рабіць, нават калі паліцэйскі і возьме). Бо ў горшым выпадку будзе заведзена крымінальная справа. А паколькі выключыць з базы даўжніка без нумара квітанцыі немагчыма, то нашага кінуць на дадатковыя грошы...

Але няма худа без дабра. Беларускі «вярблюд» усё ж у лепшай сітуацыі, чым фактычны ўладальнік «еўрабляхі». Ён ваша страхоўка і гарантыя, бо ў канчатковым выніку канфіскаваць могуць яго аўтамабіль, а не ваш.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики