weather4

USD 2.0296

EURO 2.3915

RUR(100) 3.4501

search

Нітачку пацягнеш – клубочак і разблытаецца

Заклапочанасць работнікаў прадпрыемстваў і многіх другіх жыхароў Ганцаўшчыны выклікае лёс прадпрыемстваў, якія цяпер знаходзяцца на стадыі банкруцтва. І калі па ПМК-7 перад судом стаіць пытанне аб ліквідацыі, але захоўваецца шанс, што прадпрыемства купіць нехта з Расіі, то лёс ААТ “Модуль” невядомы.

Зараз зноў загаварылі пра барацьбу з карупцыяй. А. Лукашэнка паабяцаў караць усіх, хто будзе замешаны ў злачынствах, нягледзячы на іх пасады, нават самыя высокія!


На фоне карупцыйных злачынстваў, якіх у раёне не адно, на АТТ “Модуль” таксама з клубка невядомых нітачак за адну ўжо пацягнулі... КГК выявіла, а Упраўленне следчага камітэта зараз расследуе справу ў дачыненні да дырэктара “Модуля” Валянціны Касцюк. Яна падазраецца ў «перавышэнні службовых паўнамоцтваў», за якое адказнасць дасягае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Гэта інфармацыя прайшла ў праграме “Зона Х”, па беларускім канале тэлебачання. Прайшла інфармацыі, што В. Касцюк ставіла фіктыўныя подпісы ў актах па пастаўцы прадукцыі расійскім прадпрыемствам, якія атрымалі трубы, але не заплацілі. Вынік – роднае ААТ “Модуль” страціла амаль 3 млн расійскіх рублёў. Па сённяшнім курсе гэта больш за 800 млн беларускіх рублёў.


Шэраг артыкулаў у рэспубліканскай і мясцовай прэсе выйшла ў мінулыя гады, як, напрыклад, у газеце “Советская Белоруссия” пад загалоўкам “Трубы, которые греют и обнадеживают”, дзе пісалі пра “уникальное производство в Беларуси”. На вытворчасць дзяржава выдзеліла мільярды рублёў, а ў выніку АТТ “Модуль” стаў банкрутам.

Як так атрымалася? Калі кіраўніцтва рыхтавала бізнес-план, а інвестары яго зацвердзілі, бо Брэсцкі аблвыканкам выступіў паручыцелем па крэдытах, то разлікі былі, што вытворчасць труб і фітынгаў была прыбытковай. То чаму вынік аказаўся плачэўным? Антыкрызісны ўпраўляючы ўказваў і на скажэнне статыстычнай справаздачнасці, якая падавалася кіраўніцтвам ААТ “Модуль” на працягу некалькі гадоў у Міністэрства фінансаў, дзе прыпісваўся прыбытак, а на самай справе былі страты ў некалькі мільярдаў рублёў, і пра няграматныя ўпраўленчыя рашэнні былога дырэктара, і “безобразный” бухгалтарскі ўлік і другое. Але вінаватых на той час не знайшлі.

Дырэктар пайшоў на пенсію, некаторыя работнікі таксама звольніліся, а вінаватых не было.


Чаму і пры якіх абставінах кіраўнік заганяла АТТ “Модуль” у “трубу” – высвятляць следчыя. Цікава, пацягнуць супрацоўнікі праваахоўных органаў нітачку далей ці абарвецца яна на адной Валянціне Касцюк? Асабліва цікава, куды вядуць нітачкі 2012 года ў клубочку, калі кіраўніцтва прадпрыемства ведала, што справа ў іх “труба”, аднак лезла ў пазыкі і ўзяло крэдыт 1 млн долараў і некалькі крэдытаў у беларускіх рублях на агульную суму каля 3 млрд. Можа, частку грошай яшчэ ўдасца вярнуць. Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што будуць правяраць не толькі даходы і маёмасць кіраўнікоў, але і іх сваякоў.

Из рубрики
comments powered by HyperComments