weather

USD 2.1228

EURO 2.3634

RUR(100) 3.4527

search

Круговіцкія школьнікі ведаюць кнігі не горш чым гаджэты

Пад час "Свята кнігі", якое адбылося 17 чэрвеня ў Вялікіх Круговічах, выхаванцы школьнага лагера “Алімпіец” пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі, сярод якіх былі творы пісьменніка-земляка Віктара Гардзея.

Фото: З архіва Вялікакруговіцкай СШ

"Наша мэта зацікавіць дзяцей кнігамі, і думаю, нам гэта ўдалося, бо ўсе дзеці былі задаволены мерапрыемствам і прызамі", – расказала загадчыца Круговіцкай сельскай бібліятэкі Наталля Фядосава.

Прызы атрымалі самыя актыўныя дзеці, якія прынялі ўдзел ў конкурсах. Лепшымі знатакамі загадак сталі: Ягор Гардзей, Ксенія Шут і Цімафей Аляксейчык. Добрыя веды ў вызначэнні герояў кніг паказалі: Мікіта Куцьеў і Марына Пакумейка.

Выдатнае дэкламаванне верша прадэманстрававаў Іван Пакумейка. Хлопчык выразна напамяць рассказаў верш "Зай, які лічыў варон" пісьменніка-земляка Віктара Гардзея, чым прыкаваў позіркі іншых дзяцей, якія ўважліва назіралі за сцэнай.

Таямніцы гэтаму дзейству прыдавала зялёны шацёр з ліствы шматвекавога дуба, які стаў відавочцай многіх падзей з гісторыі вёскі Вялікія Круговічы.

О событиях и проблемах сообщайте в эту группу VIBER

comments powered by HyperComments
Из рубрики