weather

USD 2.1228

EURO 2.3634

RUR(100) 3.4527

search

Ганцавіцкія ўмельцы пакарылі Брэст

Дыпломамі  І і ІІ ступені, а таксама Ганаровай Граматай узнагароджаны ганцавіцкія майстры на абласным конкурсе сувеніраў "Берасцейскі падарунак", які адбыўся падчас святкавання Дня Незалежнасці ў Брэсце. Таксама за ўдзел у свяце ўзнагароджана і народнае аматарскае аб`яднанне "Талака", якое выступіла з канцэртнай праграмай у конкурсе "Свет нашых захапленняў".

 Майстры з Ганцавіч Віталь Шапялевіч і Ніна Казак атрымалі дыпломы на свяце Незалежнасці ў Бресце.
Майстры з Ганцавіч Віталь Шапялевіч і Ніна Казак атрымалі дыпломы на свяце Незалежнасці ў Бресце. / Фото: фота з архіву раённага Дома Рамёстваў

У намінацыі "Старадаўняе рамяство" майстрыха з в. Хатынічы Ніна Казак атрымала 1 месца. Журы ацаніла яе саматканыя ручнікі з традыцыйным ганцавіцкім арнаментам.
За ганчарныя вырабы майстар з Ганцавч Віталь Шапялевіч заняў 2 месца ў намінацыі "Зямля Берасцейская – наша натхненне".

Яшчэ адну ганцаўчанку, Лілію Кудравец, адзначылі граматай за "За асабісты ўклад у папулярызацыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і ўдзел у заключных мерапрыемствах абласнога конкурсу сувеніраў "Берасцейскі падарунак".

Свае вырабы ганцавіцкія майстры выставілі на агляд-продаж у "Горадзе майстроў" у Брэсце.

"Цяпер ніводнае свята не абыходзіцца без выставы-продажу рукатворных прац народных умельцаў. І я магу сказаць, што сучасныя людзі з задавальненнем набываюць іх вырабы, бо майстэрства, якой прыйшло ад нашых продкаў, вельмі папулярнае цяпер", – сказала дырэктар ганцавіцкага Дома рамёстваў Маргарыта Саланевіч.

Радавалі брэстчан сваім выступленнем і ганцавіцкія артысты, якія спявалі на Дзень Незалежнасці на сцэне ў брэсцкім парку імя Першага мая.

О событиях и проблемах сообщайте в эту группу VIBER

comments powered by HyperComments
Из рубрики