weather0

USD 2.0257

EURO 2.3882

RUR(100) 3.4405

search

Каб жыць багата, ганцаўчане запалілі агмень

Упершыню ў раённым  Доме рамёстваў адбылося арыгінальнае свята – восеньскі кірмаш, які прайшоў у мінулую суботу, 7 кастрычніка. Падчас яго госці мерапрыемства далучыліся да абраду ссыпання агульнага Багача, а таксама зрабілі лялькі-зернавушкі, якія здаўна сімвалізуюць дабрабыт і багацце.

 Гурт "Хатовічы" з вёскі Хатынічы паспявалі абрадныя песні, якія звычайна спяваюць на свята Багач. 
Гурт "Хатовічы" з вёскі Хатынічы паспявалі абрадныя песні, якія звычайна спяваюць на свята Багач.  / Фото: Святланы Малышка

Мерапрыемства было прымеркавана да заканчэння збору ўраджая і да першага запальвання хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

На восеньскім кірмашы ў раённым Доме рамёстваў была насычаная праграма.
На восеньскім кірмашы ў раённым Доме рамёстваў была насычаная праграма. / Фото: Святланы Малышка

Удзельнікі мерапрыемства набралі зерня ў жменькі, потым ссыпалі яго ў кошык і загадалі жаданне, каб гэты год быў для ўсіх прысутных багатым і шчаслівым. Дырэктар Дома рамёстваў запаліла свечку.

На восеньскім кірмашы ў раённым Доме рамёстваў была насычаная праграма.
На восеньскім кірмашы ў раённым Доме рамёстваў была насычаная праграма. / Фото: Святланы Малышка

Падчас кірмашу кожны мог пагуляць разам з дзецьмі на дзіцячай пляцоўцы, зрабіць незвычайны падарунак на майстар-класах (ляльку-зернавушку ці пацеркі з жалудоў), набыць рукатворны сувенір на кірмашы, сфатаграфавацца у вянку з кляновых лісцяў ў беларускім стылі, паслухаць музыку і патаньчыць, а таксама пакаштаваць каравай з мёдам.

На восеньскім кірмашы ў раённым Доме рамёстваў была насычаная праграма.
На восеньскім кірмашы ў раённым Доме рамёстваў была насычаная праграма. / Фото: Святланы Малышка

Урачыстыя дажынкавыя песні і вясёлыя прыпеўкі праспявалі фальклорны калектыў “Хатовічы”, а танцавальную вечарынку з майстар-класам зладзілі гурт “Крынічка” (абодва з вёскі Хатынічы).

На восеньскім кірмашы ў раённым Доме рамёстваў была насычаная праграма.
На восеньскім кірмашы ў раённым Доме рамёстваў была насычаная праграма. / Фото: Святланы Малышка

Фотарэпартаж са свята глядзіце тут.

Из рубрики
comments powered by HyperComments