weather-10

USD 1.9775

EURO 2.4206

RUR(100) 3.4824

search

Майстар-клас па выцінанцы для выхаванцаў сацыяльнага прытулку

Калядныя   святы ўносяць у наша жыццё новыя промні святла, любові і надзеі. Важна ў гэты час, каб дзеці не згубілі веры ў калядныя цуды.

Фото: з архіву Дома рамёстваў

 Дом рамёстваў 3 студзеня арганізаваў майстар-клас па выцінанцы для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Рабяты сваімі рукамі зрабілі сабе падарункі – віншавальныя паштоўкі.

Кожны ўдзельнік выразаў з паперы галоўныя сімвалы калядоўшчыкаў – калядную зорку і казу і аформілі віншавальныя паштоўкі.

Майстар-клас праводзіла майстар Дома рамёстваў Вольга Івановіч, якая пазнаёміла прысутных з гісторыяй стварэння выцінанкі і асноўнымі этапамі яе выканання. 

На прыканцы мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра звычай плясці да Каляд саламянага павука і самі паспрабавалі яго зрабіць з трубачак.

Майстар-клас дазволіў добра правесці час, даведацца пра асноўныя традыцыі святкавання Каляд на Беларусі, узгадаць пра калядныя звычаі, якія захаваліся і да нашага часу. 

Пад час мерапрыемства дзеці праявілі вялікую цікавасць да беларускіх народных рамёстваў.

 

Из рубрики
comments powered by HyperComments