weather0

USD 2.1254

EURO 2.4175

RUR(100) 3.1964

search

Жанчына марыць вярнуцца ў Раздзялавічы

Я нарадзілася і вырасла ў вёсцы Раздзялавічы ў сялянскай сям`і. Так павялося, што амаль усе сем`і ў маёй роднай вёсцы былі шматдзетныя. Я была шостым і апошнім дзіцем у нашай сям`і. Колькі сябе памятаю, маці вельмі рэдка была дома. Больш часу яна працавала: то на калгаснай ферме, то ў полі, то на пакосах. А мне не хапала яе пяшчоты, ласкі, яе цяпла. Памятаю: чакаеш-чакаеш, калі матуля прыйдзе дамоў, каб пахваліцца ёй сваімі першымі адзнакамі, а яна беглым позіркам гляне ў дзённік і вымавіць ціха: «Малайчына, дачушка, вучыся».

Маім выхаваннем займаліся старэйшыя браты, бо сёстры ўжо былі замужам. Мне было за шчасце пабыць дома з мамай. І нічога не магло замяніць гэтыя шчаслівыя моманты: ні сяброўкі, ні гульні, ні тэлевізар. Я хадзіла за мамай след у след, лавіла моманты ,каб сесці побач і прытуліцца да яе, каб узяць за руку. Я чэрпала матуліну любоў і пяшчоту, але цяжкае сялянскае жыццё не давала магчымасці ўдосталь насыціцца энергіяй мацярынскага цяпла.

Можа, таму я вельмі любіла сваю матулю, што не была распешчана яе празмернай увагай. Я заўсёды з жалем адносілася да людзей, у якіх не было маці. Мне здавалася, што гэта самыя няшчасныя людзі. Іх трэба абараняць і ніколі не крыўдзіць. Бо хто іх уцешыць, прытуліць, пашкадуе?

КАЛІ З`ЯВІЎСЯ ПЕРШЫ ВЕРШ

Аднак цяжар гэтага гора я адчула на сабе, калі не стала маёй матулі. На той час я ўжо не была маленькай дзяўчынкай, якая засталася сіратою і пакутавала ад няшчаснай сіроцкай долі. Я была ўжо дарослая і ў мяне былі свае дзеці, але ад гэтага боль страты самага дарагога чалавека адчуваўся не менш. Я плакала ўдзень і ўначы, употай, хаваючыся ад сваіх маленькіх дзяцей. Мне хацелася галасіць і крычаць на ўвесь свет. Але хіба ж яна пачуе, хіба ж вернецца? Усё,што я магла зрабіць для яе, – маліцца за супакой яе душы, і гэтае гора прывяло мяне ў царкву, да Бога. З верай у Бога я змагла перанесці гэтае гора, прымірыцца і цярпліва прыняць волю Усявышняга. Смерць маці паслужыла штуршком для напісання майго першага верша «Памяць аб маці».

Цяжка,часам мне бывае,

Смутак ахіляе.

І тады, матулечка,

Цябе я ўспамінаю.

Якой добрай ты была,

Пяшчотнай і ласкавай.

Калі б ты была жывой,

Мяне б пашкадавала.

Цяжка мне на свеце жыць

Без тваёй падтрымкі,

Са слязамі разглядаю

Твае фотаздымкі.

"Не плач, мая мамачка", –

чую я на вушка...

А за плечы абдымае

Мяне мая дачушка.

ВЕРШАВАНАЕ «ПАКАЯННЕ»

Пасля заканчэння Пінскага педагагічнага вучылішча мяне паслалі працаваць у вёску Парахонск Пінскага раёна, дзе я і па цяперашні дзень жыву і ўжо больш за 30 гадоў працую выхавацелем у дзіцячым садзе. У нашай установе такая традыцыя: кожны год 14 кастрычніка – на Дзень Маці – у нас арганізуецца бацькоўскі сход, падчас якога нашы выхаванцы чытаюць вершы, выконваюць музычныя нумары для матуль. Аднойчы ў час падрыхтоўкі да свята ў мяне з`явілася жаданне напомніць бацькам нашых выхаванцаў, што ў іх таксама ёсць мамы, якія заўжды чакаюць сваіх дзяцей і, магчыма, крыўдзяцца, калі яны доўга не наведваюць іх, і я напісала верш «Пакаянне».

В детстве многого не зная,

Часто мать я огорчала

Ленью, пререканием и непослушанием..

Мать за все меня прощала,

Все обиды забывала.

И какой бы я ни была,

Мамочка всегда меня любила.

Но случилась вдруг беда –

Матери моей не стало...

Лишь тогда я поняла,

Кого я потеряла.

Вмиг я стала одинокой, 

беззащитной, слабой.

Хоть сама уж не девчонка,

Сама давно мама.

В зрелом возрасте уже,

С нежным трепетом в душе

О тебе молюсь, родная.

Ты прости, что я была такая.

 Хочу напомнить, чтоб не опоздать:

Все сыновья и дочки дорогие,

Любите и цените матерей,

Пока они рядом, пока они живые.

ПРЫСВЯЧЭННЕ РАЗДЗЯЛАВІЧАМ

Ішоў час, падрасталі дзеці. А я ўсё часцей стала ўспамінаць сваё дзяцінства, сваю хату, родных. Мяне нібы магнітам цягнула туды, у Раздзялавічы. Я зайздросціла людзям, якія жывуць там. І ганарылася тымі сваімі землякамі, якія працуюць і праслаўляюць нашу вёску: дырэктар школы Марыя Рабцэвіч, старшыня ААТ «Адраджэнне» Валерый Макарскі, педагогі Наталля Шасцюк, Людміла Рабцэвіч і Мікалай Шапялевіч. Хочацца шчыра сказаць ім такія словы:

«Вы нашы. Мы ганарымся вамі,

Адданымі радзіме землякамі.

Бо вы не проста ў вёсцы пражываеце,

А сваёй працай край наш праслаўляеце».

Мае жаданне вярнуцца дадому знайшло адлюстраванне ў вершах.

Я помню вёску, нашу хату,

Бярозу за хлявом гарбатую,

І ціхі вечар, і росны ганак,

І нават наш шчарбаты ганак... 

Як сонца ў вокнах усміхаецца,

Ля печы маці завіхаецца,

За стопкай бацька клепле косу

І я іду па двары босай.

Я помню ўсіх, хто як завецца.

Мой успамін, як песня льецца,

Як мара аб шчаслівай долі –

Шкада, не вернецца ніколі.

Памерла маці, потым тата,

Стаіць пустая наша хата,

Як не патрэбная нікому,

Таму так хочацца дадому.!

Прыеду я дамоў пад вечар,

А ранкам запалю ў печы,

У калодзеж па ваду пайду

І чыста ў хаце прбяру.

Памыю вокны і фіранкі,

Ручнік на покуці і рамкі.

Падлогі ўсе павыціраю

І ходнікі пазасцілаю...

І ажыве зноў наша хата,

Хай не сучасна, не багата,

А мне яна мілей у свеце...

Дамоў так хочацца, паверце.


ХАЧУ ЖЫЦЬ ТАМ, ДЗЕ НАРАДЗІЛАСЯ

У кругаверці паўсядзённага жыцця мяне заўсёды цікавіла ўсё, што звязана з маёй малой радзімай. Калі дазваляў час, я імкнулася пабываць на ўсіх мерапрыемствах, што адбываліся ў вёсцы. А калі дачулася, што ў Раздзялавічах будзе будавацца царква, вельмі ўзрадавалася і прыклала ўсе намаганні, каб прысутнічаць на закладцы капсулы будаўніцтва храма. Слава Богу, што і нашы людзі змогуць хадзіць у святыню, маліцца, жыць па Божых законах. Можа, і я таксама стану прыхаджанкай гэтага храма. Што ні гавары, а мара вярнуцца ў Раздзялавічы не пакідае мяне. Маё жаданне жыць там, дзе нарадзілася, усё мацнее. Пра гэта я напісала ў сваім вершы «Настальгія».

                   Ностальгия.

В мороз и летний зной

Мне снится дом родной,

Где годы детства радостно летели.

Чтоб вновь счастливой стать,

Чтоб в детство окунуться,

В Раздяловичи я хочу вернуться.

В тиши порой ночной

Встают передо мной

Моих друзей и всех знакомых лица.

Чтоб вновь счастливой стать,

Здесь на заре проснуться,

В Раздяловичи я хочу вернуться.

Прошло немало лет,

Родителей уж нет,

Но в памяти моей они навеки. 

Могилки навестить,

Родной земли коснуться –

В Раздяловичи я хочу вернуться.

Из рубрики
comments powered by HyperComments