weather

USD 2.0655

EURO 2.3307

RUR(100) 3.2077

search

Зборнік твораў Ірыны Рудкоўскай – гэта нерукатворны помнік

Другога лістапада ў Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка твораў Ірыны Рудкоўскай пад назвай "Голас душы".

 Прэзентацыя кнігі Ірыны Рудкоўскай "Голас душы", г. Ганцавічы
Прэзентацыя кнігі Ірыны Рудкоўскай "Голас душы", г. Ганцавічы / Фото: Ірына Дамарацкая

Дзесяткі зацікаўленых людзей прыйшлі на сустрэчу і выказалі свае меркаванні пра творчасць Ірыны Рудкоўскай, якая доўгі час супрацоўнічала з газетай "Ганцавіцкі час".

Яе публікацыі на ўсё жыццё запалі ў душу нераўнадушным людзям, бо Ірына Міхайлаўна імкнулася асвячаць набалелыя праблемы, аб якіх іншыя людзі, не заўсёды знаходзілі смеласці сказаць. 

Па словах роднай сястры Лідзіі Міхайлаўны, Ірына была вельмі шчорай.

"Яна магла падзяліцца апошнім з простымі людзьмі. Любіла дараваць і аддаваць", – ўспамінае Лідзія Міхайлаўна.

Яна не шкадавала часу не толькі для сваіх родных і блізкіх, але і нават для чужых. Напрыклад, неяк перад вялікаднем частку прыгатаванай ежы Ірына Міхайлаўна занясла суседзям. Яна шкадавала простых людзей і жадала ім лепшае долі. Таму не замоўчвала пра факты несправядлівасці, якія сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці.

Як сказаў Уладзімір Бабулін, творы Ірыны Рудкоўскай – маюць гістарычную каштоўнасць, бо адлюстроўваюць фактычнае жыццё і праблемы людзей.

"Яе высновы іншы раз не супадалі з афіцыйнымі", – падкрэсліў аднавясковец. 

Кожны выступоўца падкрэсліў унікальнасць мыслення Ірыны Рудкоўскай, яе неабыякавасць да падзей.

Выказванні ўсіх удзельнікаў прэзентацыі – чытайце ў друкаванай версіі "ГЧ".

comments powered by HyperComments
Из рубрики