weather

USD 2.1278

EURO 2.4089

RUR(100) 3.2546

search

Вёскі Ганцаўшчыны, каторыя нельга знайсці на сучаснай карце

Больш за 40 населенных пунктаў сучаснага Ганцавіцкага раёна ўжо не існуюць. Ад іх засталіся хіба што старыя карты, дакументы і сталыя сведкі. Вось некаторыя з гэтых паселішчаў.

Азельніца або Азярніца. Гэтае паселішча знаходзілася ў Люсінскім сельсавеце. У 1921 годзе палякі праводзілі тут перапіс насельніцтва. На той час тут быў толькі адзін двор і шэсць жыхароў: 4 мужчыны і 2 жанчыны.

Гуркі. Паселішча Любашаўскага сельскага савета. Яно праіснавала да сярэдзіны 1950-х гадоў. У пачатку 20-х гадоў 20 стагоддзя тут было 19 чалавек.

Жыдовічы. Адносіліся да Агарэвіцкага с\с. У 1920-я годы тут пражывала 26 жыхароў.

Рубань. Хутар у Малькавіцкім с\с. Перастаў існаваць з 1976 года.

Ходава. былое паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. У пачатку 20 стагоддзя - два двары, 21 жыхар. Падчас польскага перапісу тут было ўжо 11 жыхароў.

Из рубрики
comments powered by HyperComments