weather

USD 2.1278

EURO 2.4089

RUR(100) 3.2546

search

Віктар Гардзей пераклаў паэму ўраджэнца в. Дзяніскавічы

Прэзентацыя паэмы Артура Бартэльса “Дзяніскавічы” адбылася 6 снежня ў Музеі Якуба Коласа пры садзейніцтве Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

 У прэзентацыі прынялі ўдзел нашы землякі літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык і перакладчык паэмы Віктар Гардзей.
У прэзентацыі прынялі ўдзел нашы землякі літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык і перакладчык паэмы Віктар Гардзей. / Фото: Марыны ВАРАБЕЙ

У мерапрыемстве прынялі ўдзел перакладчык паэмы Віктар Гардзей, дырэктар выдавецтва «Энцыклапедыкс» Ігар Чакалаў,які засвае грошы выдаў кнігу, і літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык.

Фігура Артура Бартэльса зацікавіла шмат навукоўцаў. Сярод прысутных былі тры кандыдаты тэхнічных навук, а таксама тры кандыдаты і адзін доктар навук па гуманітарных дысцыплінах. Як адзначыў наш зямляк Віктар Гардзей, працуючы над перакладам паэмы з польскай мовы, ён нібыта паблукаў па родных мясцінах Бартэльса, даведаўся пра яго паляванне на мядзведзяў, якое адбывалася недзе непадалёк ад Ізбійскага Бору.

Пераклад вядомага паэта і празаіка Віктара Гардзея змешчаны у прапануемым выданні побач з арыгіналам.

На прэзентацыі новага выдання прагучалі ўрыўкі з паэмы А. Бартэльса як у арыгінале, так і ў перакладзе, а таксама яго песенныя творы. Госці пазнаёміліся з прыкладамі яго выяўленчага мастацтва.

Па словах Анатоля Трафімчыка, творчасць А. Бартэльса вылучаецца высокай ступенню патрыятызму. Паэт стварыў “единственную въ славянской литературе охотничью эпопею”. Ён выпусціў тры графічныя раманы, на стагоддзе апярэдзіўшы гэты трэнд у еўрапейскай літаратуры.

Паэма “Дзяніскавічы” была напісана падчас апошняга прыезду аўтара ў родны кут у 1862 годзе. Да 2018 года друкавалася толькі аднойчы (“Łowiec”, 1878).

Выступоўцы выказалі захапленне творчасцю А. Бартэльса, з дня нараджэння якога 13 кастрычніка споўнілася два стагоддзі.

Усе пагадзіліся, што варта працягваць перакладаць яго творы, бо яны маюць высокую мастацкую вартасць і зоймуць годнае месца ў гісторыі літаратуры.

Из рубрики
comments powered by HyperComments