weather2

USD 2.1556

EURO 2.4582

RUR(100) 3.2282

search

Хто з ганцавіцкіх дзяцей паедзе на ёлку ў сталіцу

Брэсцкі аблвыканкам правядзе  навагоднія дабрачынныя акцыі «Нашы дзеці» для дзяцей вобласці.

Фото: из архива "ГЧ"

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць напрыканцы снежня і ў пачатку студзеня ў Мінску і Брэсце. Палац Незалежнасці наведаюць навучэнцы ўстаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесіянальна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама дзеці з ліку сацыяльна не абароненых. 

Ад Ганцавіцкага раёна рэкамендавалі найлепшых. У аддзеле адукацыі расказалі, што гэта дзеці-актывісты і пераможцы розных конкурсаў. Сярод іх Кірыл Грыцкевіч (гімназія), Алеся Літвіновіч (Малькавіцкая СШ), Мікіта Занька (Люсінскі дзіцячы сад-сярэдняя школа ім. Я. Коласа).

Частка мерапрыемстваў адбудзецца ў «Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці», куды таксама адправяцца юныя ганцаўчане. 

Материалы по теме
Из рубрики
comments powered by HyperComments