weather

USD 2.0255

EURO 2.28

RUR(100) 3.215

search

Як у Ганцавічах народ на Першамай гуляў (фота/відэа)

Некалькі соцен чалавек прыйшлі ў гэты дзень в гарадскі сквер, каб адзначыць раённае свята працы. Праграма была насычанай: гэта і ўшаноўванне перадавікоў вытворчасці і працоўных калектываў, занесеных на Доску Гонару, і канцэрт, і атракцыёны для дзяцей і дарослых, і шмат чаго іншага.

 Першамай у Ганцавічах
Першамай у Ганцавічах / Фото: Сяргей Багроў

Для многіх Першамай – гэта, у першую чаргу, сямейнае свята, а ў нашай краіне яшчэ і афіцыйны выхадны. Таму гэты прыемны бонус сярод працоўнага тыдня чакалі ўсе, і на свята многія дружна цэлымі сем'ямі крочылі да месца правядзення мерапрыемства.

Пакуль на сцэне ўшаноўвалі асобных працаўнікоў і працоўныя калектывы, прафсаюзных лідараў, удзельнікаў рэспубліканскай акцыі «Тыдзень леса» і пераможцаў раённага конкурса «Малой радзімы галасы», у скверы працавалі інтарактыўныя пляцоўкі.

Першамай у Ганцавічах
Першамай у Ганцавічах / Фото: Сяргей Багроў

Першамай у Ганцавічах
Першамай у Ганцавічах / Фото: Сяргей Багроў

Людзі з задавальненнем гулялі ў розныя гульні і беспроігрышныя латарэі, спрабавалі сябе ў якасці меткага стралка, набывалі сувеніры мясцовых майстроў, ці проста смакавалі поп-корн, салодкую вату і марожанае.

Першамай у Ганцавічах
Першамай у Ганцавічах / Фото: Святлана Малышка

Першамай у Ганцавічах
Першамай у Ганцавічах / Фото: Святлана Малышка

Першамай у Ганцавічах
Першамай у Ганцавічах / Фото: Святлана Малышка

Асаблівае раздолле на свяце было для дзяцей: батуты, горкі, электрамабілі і іншыя атракцыёны, а таксама шмат цацак і шароў!

Першамай у Ганцавічах
Першамай у Ганцавічах / Фото: Святлана Малышка

Першамай у Ганцавічах
Першамай у Ганцавічах / Фото: Святлана Малышка

Першамай у Ганцавічах
Першамай у Ганцавічах / Фото: Сяргей Багроў

Аматары музыкі пазаймалі ўсе скамейкі вакол сцэны і слухалі  канцэрт, які зладзілі супрацоўнікі Дома культуры і пераможцы раённага конкурса «Малой радзімы галасы».

Першамай у Ганцавічах
Першамай у Ганцавічах / Фото: Святлана Малышка

Першамай у Ганцавічах
Першамай у Ганцавічах / Фото: Святлана Малышка

Першамай у Ганцавічах
Першамай у Ганцавічах / Фото: Святлана Малышка

Завершылася свята рэтра-дыскатэкай «Ты ж еще молодой» на пляцоўцы ля фантана, дзе аж да цямна ліха адплясвалі моладзь і дарослыя.

Хто з'явіўся на абноўленай Дошцы Гонару:

Сярод узнагароджаных шэсць лепшых калектываў раёна:

  • таварыства з абмежаванай адказнасцю «ГанцавічыДрэўСтрой» (дырэктар Аляксандр Шульга),
  • узорны ансамбль народных духавых інструментаў «Дударыкі» (кіраўнік Любоў Занька),
  • малочна-таварная ферма №2 в. Макава адкрытага акцыянернага таварыства «Люсіна Агра» (брэгадзір Софія Навумік),
  • Ганцавіцкі завод буйнапанэльнага домабудавання камунальнана ўнітарнага прадпрыемства «Брэстржылбуд» (дырэктар Шаген Маўсісян),
  • дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ганцавіцкая дапаможная школа-інтэрнат» (дырэктар Наталля Курылік),
  • таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЛагістыкТрансфер» Дырэктар Ірына Гардзей).

Сярод працаўнікоў адзначылі наступных людзей:

  • Іна Палазок, фельчар (выяздной брыгады, якая выязжае самастойна) аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ўстановы аховы здароўя «Ганцавіцкая ЦРБ;
  • Вячаслаў Шкут, старшыня Люсінскага сельвыканкама;
  • Валянціна Буйкевіч, начальнік аддзялення паштовай сувязі в. Раздзялавічы;
  • Анатоль Рулінскі, ляснічы Чудзінскага ДЛГУ «Ганцавіцкі лясгас);
  • Аляксандр Дударга, матарыст бетонных установак пятага разраду БУП «Пінсксаўгасбуд – ПМК-14»;
  • Аляксандр Мікола-Мікольскі, майстар філіяла камунальнага унітарнага прадпрыемства па праектаванні, утрыманні, рабоце і будаўніцтве мясцовых аўтамабільных дарог «Брэстаблдарбуд Ганцавіцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 100;
  • Аляксей Клявец, трэнер-выкладчык па спорце вучэбна-спартыўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Ганцавіцкага райвыканкама»;
  • Наталля Шаматульская, маці-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела па адукацыі Ганцавіцкага раёвыканкама;
  • Сяргей Канановіч, трактарыст-машыніст ААТ «Хатынічы»;
  • Наталля Лашко, сацыяльны работнік дзяржаўнай установы «Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»;
  • Сяргей Чыркун, машыніст насосных установак вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Ганцавіцкая РЖКГ»;
  • Алена Васілевіч, таваразнаўца магазіна «Еўраопт» г. Ганцавічы, філіяла з абмежаванай адказнасцю «Еўрагандаль» у г. Брэсце.

Из рубрики