weather

USD 2.0566

EURO 2.2759

RUR(100) 3.1349

search

Ганцавіцкія майстры зарабілі дыпломы і грашовую прэмію

Узнагароды за першае месца ў вобласці атрымаў Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў па выніках ХІ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет”, які адбыўся 25 мая ў Мінску.

Фото: Із архіва Дома рамёстваў

На фестывалі дыплом за першае месца і грашовую ўзнагароду таксама атрымаў народны клуб майстроў народнай творчасці “Багач” (кіраўнік Галіна Савеня). 

Фото: Із архіва Дома рамёстваў

У гістарычным цэнтры сталіцы майстры Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў і народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” паказалі, наколькі багата і разнастайна беларускае народнае мастацтва і прадставілі ўвазе гасцей многія віды традыцыйных мастацкіх промыслаў і рамёстваў.

Фото: Із архіва Дома рамёстваў

Гэта ткацтва (народныя майстары РБ Ніна Казак і Ульяна Віннік, майстры Дома рамёстваў Алена Цялушка, Таццяна Зялёнка і Кацярына Цялушка), вышыўка (майстары Марыя Муха, Таццяна Зялёнка, Кацярына Цялушка, Марыя Муха), карункапляценне (майстар Галіна Пупач), саломапляценне (майстар Валянціна Занька), бісерапяценне (майстар Вераніка Лебедзева), выраб традыцыйнай лялькі (Галіна Савеня і Лілія Казак).

Фото: Із архіва Дома рамёстваў

Фестываль-кірмаш “Вясновы букет” праводзіцца ў мэтах падтрымкі народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў, аднаўлення рэдкіх і забытых відаў традыцыйных рамёстваў, павышэння творчага статусу народных майстроў, папулярызацыі народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў.

Фото: Із архіва Дома рамёстваў

Ганцаўчане ўдзельнічаюць у фестывалі не першы год і маюць ў сваім арсенале награды з ранейшых фэстаў.

Фото: Із архіва Дома рамёстваў

Чым вызначаюцца ганцаўчане – чытайце ў друкаванай версіі газеты "Ганцавіцкі час".

Фото: Із архіва Дома рамёстваў

 

 

comments powered by HyperComments
Из рубрики