weather

USD 2.0412

EURO 2.2585

RUR(100) 3.198

search

На свяце вёскі ў Дзяніскавічах весялілі кругаўцы (фота)

З песнямі ды танцамі адзначылі 11 жніўня свята вёскі жыхары і госці Дзяніскавіч. Як заўсёды, ветлівыя вяскоўцы прымалі музычныя віншаванні ад сваіх культработнікаў, калектыву Круговіцкага СДК і нават ад артыстаў з Ганцавіч.

 Cвята вёскі ў Дзяніскавічах
Cвята вёскі ў Дзяніскавічах

«Артысты – малайцы, амаль дзве гадзіны радавалі нас песнямі. Мне вельмі спадабалася, ды і ад іншых жыхароў чула толькі добрыя водгукі», – расказала старшыня Дзяніскавіцкага сельвыканкама Людміла Дубоўская.

Прыйшліся вяскоўцам да душы выступленні Мікалая Мядзведзева і Уладзіміра Туманіка, якія выступалі ў Дзяніскавічах упершыню, а таксама Тамары Локтыш. Павесялілі вяскоўцаў і круговіцкія гумарысты Леанід Блінкоўскі і Сяргей Занька.

Cвята вёскі ў Дзяніскавічах
Cвята вёскі ў Дзяніскавічах

Прыемна было дзяніскаўцам прымаць і асабістыя віншаванні. Падчас канцэртнай праграмы арганізатары свята адзначылі самага маленькага і самых пажылых жыхароў вёскі. Самым малым з`яўляецца хлопчык Канстанцін, народжаны ў гэтым годзе ў сям`і Веранікі Швайкі. А сярод самых пажылых жыхароў вёскі жанчыны Кацярына Бруй і Таццяна Пупач, якія маюць па 87 гадоў.

Сярод мужчын па сталасці лідзіруюць адзіны ў вёсцы ветэран вайны Васілій Берташ і Андрэй Карпеня. Сёлета мужчынам споўнілася па 92 годы. Праўда, ветэран Васілій Рыгоравіч трохі старэйшы, бо адсвяткаваў дзень народзін яшчэ ў студзені.

В каком селе Ганцевичского района рассчитывают на грандиозный праздник (и как раньше проходили праздники деревень)

А вось Андрэя Міронавіча віншавалі ўсёй вёскай, бо яго дзень народзін прыйшоўся якраз на свята 11 жніўня. У выхадныя пагулялі і жыхары іншых вёсак. Святы адбыліся ў Малькавічах, Задуб`і і Палоні.

У наступныя выхадныя адпачнуць жыхары яшчэ пяці вёсак:

17 жніўня

Вялікія Круговічы (з 18.00 да 0.00)

Турнір па футболе на прызы газеты «Ганцавіцкі час» (пачатак у 16.00)

18 жніўня

Макава (з 12.00 да 15.00)

Нача (з 15.00 да 22.00)

Хатынічы (з 15.00 да 23.00)

Малыя Круговічы (з 19.00 да 23.00)

comments powered by HyperComments
Из рубрики