weather

USD 2.1143

EURO 2.3436

RUR(100) 3.3269

search

“Ганцавіцкі час” на святы вёсак ездзіць з фотакамерай, гармонікам і гітарай (відэа)

Святы вёсак адзначылі ў мінулыя выходныя на Ганцаўшчыне. На некаторых пабывалі і супрацоўнікі  “Ганцавіцкага часу”. У суботу з каляровымі шарамі і прызамі мы наведалі Будчу, а ў нядзелю Чудзін і Агарэвічы.

 Праздник деревни в Чудине, 25 августа 2019 года
Праздник деревни в Чудине, 25 августа 2019 года / Фото: Сергей Багров

У нечым наша невялікая праграма з музычнымі выступленнямі і гульнямі разбаўляла канцэртныя нумары работнікаў сельскіх клубаў, уносілі своеасаблікую адметнасць. Вяскоўцы прымалі нас вельмі цёпла і нават дарылі кветкі.

Праздник деревни в Чудине, 25 августа 2019 года
Праздник деревни в Чудине, 25 августа 2019 года / Фото: Сергей Багров

Чествование юбиляров и брейк-данс на дискотеке. Как прошел праздник деревни в Будче (фоторепортаж)

А колькі прыемных слоў давялося пачуць ад падпісчыкаў, якія дзякавалі за незалежны падыход да асвятлення розных падзей і праблем, за аб’ектыўнасць і нейтральную пазіцыю, як многія выказваліся простымі словамі, “за тое, што пішам праўду”.

Праздник деревни в Чудине, 25 августа 2019 года
Праздник деревни в Чудине, 25 августа 2019 года / Фото: Сергей Багров

Праздник деревни Чудин прошёл с песнями, танцами и памятными подарками (фоторепортаж)

Пасля выступленняў падыходзілі не толькі падпісыкі “ГЧ” і абяцалі, што аформяць падпіску не толькі за тое, што “ГЧ”  піша смялей і адстойвае інтарэсы простых людзей, а нават за тое, што карэспандэнты “Ганцавіцкага часу” бліжэй да народа, і вось такія дэсанты на святы вёсак паказаваюць павагу да сваіх чытачоў.

Праздник деревни в Чудине, 25 августа 2019 года
Праздник деревни в Чудине, 25 августа 2019 года / Фото: Сергей Багров

В Огаревичах на свадьбе гуляли всем агрогородком (фоторепортаж)

Недарэчнай сітуацыі, як са старшынёй Хатыніцкага сельствета, які забараняў віншаваць супрацоўнікам “ГЧ” вяскоўцаў са сцэны, на гэты раз на святах не было.

Праздник деревни в Будче, 24 августа 2019 года
Праздник деревни в Будче, 24 августа 2019 года / Фото: Сергей Багров

Праўда, у Чудзіне загадчыца сельскага клуба, было відаць, вельмі перажывала, калі галоўны рэдактар у канцы праграмы папрасіў мікрафон павіншаваць вяскоўцаў. Але мясцовыя артысты з радасцю ўспрынялі ініцыятыву праспяваць песню для прысутных і правесці розыгрыш прыза сярод падпісчыкаў.

Праздник деревни в Будче, 24 августа 2019 года
Праздник деревни в Будче, 24 августа 2019 года / Фото: Сергей Багров

Как в Хотыничах праздник деревни отмечали (фоторепортаж)

Але самадзейныя артысты падтрымалі галоўнага рэдактара.  І некалькі нумароў людзі ўспрынялі цудоўна. Некаторыя не стрымаліся і прыбягалі дзякаваць на імправізаваную сцэну, і запрашалі прыязджаць яшчэ.

Праздник деревни в Будче, 24 августа 2019 года
Праздник деревни в Будче, 24 августа 2019 года / Фото: Сергей Багров

comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики