weather

USD 2.0412

EURO 2.2585

RUR(100) 3.198

search

Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі (шмат фота і відэа)

Пра дэфіцыт педагогаў і куды направілі працаваць маладых спецыялістаў, хто з выпускнікоў стаў стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі і каго з настаўнікаў занеслі ў «Кнігу гонару» Ганцавіцкага аддзела па адукацыі – гэтыя і іншыя пытанні былі ўзняты на жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў. Мерапрыемства прайшло ў СШ №3 напярэдадні пачатку навучальнага года – 30 жніўня. 

 Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі
Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі / Фото: Сяргей Багроў

Канферэнцыя нагадвала ўсеагульную планёрку: на ёй педагогі абмеркавалі моцныя і слабыя бакі адукацыйнага працэсу ў раёне ў мінулым годзе, а таксама распрацавалі стратэгію на будучыню.

Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі
Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі / Фото: Сяргей Багроў

Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі
Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі / Фото: Сяргей Багроў

Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі
Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі / Фото: Сяргей Багроў

Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі
Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі / Фото: Сяргей Багроў

Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі
Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі / Фото: Сяргей Багроў

«Каб рухацца наперад, трэба ведаць, з чым працаваць», – такімі словамі пачала свой даклад на канферэнцыі начальнік аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама Надзея Здрок.

ВЫНІКІ ЦТ ВЫВЕЛІ РАЁН НА ТРЭЦЯЕ МЕСЦА Ў ВОБЛАСЦІ

Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі
Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі / Фото: Сяргей Багроў

Прадметам гонару ганцавіцкіх педагогаў стала трэцяе месца сярод рэгіёнаў вобласці па выніках цэнтралізаванага тэсціравання, мы саступілі толькі г. Баранавічы і г. Пінску. Да таго ж гімназія г. Ганцавічы заняла першае месца сярод гімназій вобласці.

Конференция педагогических работников началась с презентации творчества (фоторепортаж)

Сярод 100-бальнікаў ёсць і выпускніца з Ганцавіч – такі вынік атрымала Анастасія Вайцешык, здаўшы ЦТ па беларускай мове. У цэлым жа больш за 80 балаў па розных прадметах на ЦТ атрымаў 81 выпускнік раёна. Лідарамі цэнтралізаванага тэсціравання ў раёне сталі гімназія, Кукаўская СШ, і Круговіцкая яслі-сад – сярэдняя школа.

Аднак ёсць і адсталыя школы: самыя нізкія балы па тэсціраванні атрымалі выпускнікі Агарэвіцкай, Малькавіцкай і Хатыніцкай школ. Па словах Надзеі Здрок, засмучае той факт, што сярод выпускнікоў школ гэтага года ёсць і такія, хто не пераадолеў нават мінімальны парог па прадметах.

Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі
Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі / Фото: Сяргей Багроў

Напрыклад, толькі 6 балаў па гісторыі Беларусі і 7 балаў па біялогіі атрымалі выпускнікі Агарэвіцкай СШ, 6 балаў па хіміі – выпускнік Люсінскага дзіцячага сада-СШ імя Якуба Коласа.

«Ведаеце, паважаныя калегі, гэта недапрацоўка перш за ўсё класнага кіраўніка і ўсяго педагагічнага калектыву ў цэлым. Думаю, што калі тлумачыць дзіцяці і гаварыць з яго бацькамі не адзін раз, а сістэматычна, то і вынікі будуць іншыя. Над гэтым трэба працаваць, каб зноў не атрымаць такіх рэзультатаў», – падвяла вынікі начальнік аддзела па адукацыі.

Тым не менш, у гэтым годзе ў вышэйшыя навучальныя ўстановы паступілі 56 выпускнікоў, у той час як у мінулым годзе вынік быў ніжэйшым – 49 выпускнікоў. Усе медалісты (залатыя медалі атрымалі 26 выпускнікоў і сярэбраныя – 2 выпускнікі) выдатна здалі экзамены і сталі студэнтамі.

Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі
Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі / Фото: Сяргей Багроў

Але ганцавіцкія педагогі расчараваны тым, што выдатнікі, атрымаўшы высокія балы на тэсціраванні, не паступалі на бюджэтную форму навучання ў медыцынскія ВНУВіцебска і Гродна, а ішлі на платнае навучанне ў сталіцу.

«На жаль, гэта было рашэнне іхняе і іх бацькоў», – сказала Надзея Здрок.

Сярод выпускнікоў ёсць стыпендыяты спецыяльнага фонда Прэзідэнта Беларусі. Гэта былыя вучні сярэдняй школы №1 Максім Занька і Сафія Рылка.

МАЛАДЫЯ СПЕЦЫЯЛІСТЫ, ДЭФІЦІТ КАДРАЎ І ВУЧНЯЎ

Распавяла начальнік аддзела па адукацыі і пра тое, што школьнікаў у гэтым навучальным годзе стане менш. За парты сёлета сядзе 3276 школьнікаў, будзе створана 219 класаў, што на два менш, чым у мінулым годзе. Навучаць школьнікаў будуць 494 педагогі агульнай сярэдняй адукацыі і 172 педагогі дашкольнай адукацыі.

Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі
Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі / Фото: Сяргей Багроў

У раён таксама прыбылі і прыступілі да працы 16 маладых спецыялістаў, у тым ліку 9 з іх – ураджэнцы нашага раёна.

Ряды педагогов Ганцевичского района пополнились молодыми специалистами. Кто они (фото/видео)

У апошнія тры гады ў раёне вызначылася станоўчая дынаміка замацавання маладых спецыялістаў: за гэты час на Ганцаўшчыну прыехалі на адпрацоўку 48 маладых спецыялістаў, 36 з іх працуюць і сёння тут. Але казаць, што адукацыйны працэс у раёне не мае праблем, яшчэ рана.

Вось ужо два гады ў раёне няма ніводнага настаўніка-метадыста. Але, па словах Надзеі Здрок, у гэтым годзе ёсць спадзяванне, што такі настаўнік знойдзецца. Таксама ў раёне не хапае настаўнікаў працы і фізікі. Вырашэнне гэтай праблемы кіраўнік аддзела адукацыі бачыць у тым, што сярод вучняў трэба праводзіць больш эфектыўную працу па прафарыентацыі.

Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі
Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі / Фото: Сяргей Багроў

«Хочацца нагадаць, што наша мэта – не толькі даць вучням грунтоўныя веды, але і спрыяць таму, каб вучні асэнсавана падыходзілі да выбару будучай прафесіі. І, канешне ж, трэба працаваць над тым, как нашы выпускнікі атрымлівалі мэтавыя накіраванні», – сказала яна.

«КНІГА ГОНАРУ-2019» ПАПОЎНІЛАСЯ НОВЫМІ ІМЁНАМІ

«Брэнд» ганцавіцкай сістэмы адукацыі – «Кніга гонару», у якую штогод трапляюць настаўнікі, якія сумесна са сваімі вучнямі вызначыліся на абласных і рэспубліканскіх конкурсах і алімпіядах. Надзея Здрок звярнулася да калег са словамі падзякі за тое, што яны сваім прыкладам натхнялі вучняў на новыя вынаходніцтвы і перамогі.

Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі
Як у Ганцавічах праходзіла жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў і што на ёй абмяркоўвалі / Фото: Сяргей Багроў

«Дай вам Бог здароўя, энергіі і жадання вынаходзіць ідэі, якія можна ўвасобіць праз нашых дзяцей. Жадаю, каб вашы імёны не раз яшчэ былі запісаны ў «Кнігу гонару», – шчыра пажадала настаўнікам Надзея Уладзіміраўна.

У НАМІНАЦЫІ «ПАДЗЕЯ ГОДА» ПЕРАМОЖЦАМІ СТАЛІ НАСТУПНЫЯ ПЕДАГОГІ:

Таццяна Дзенісеня, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Дзяніскавіцкай я/с – сярэдняй школы

Таццяна Дзенісеня, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Дзяніскавіцкай я/с – сярэдняй школы
Таццяна Дзенісеня, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Дзяніскавіцкай я/с – сярэдняй школы / Фото: Сяргей Багроў

Алла Балацун, настаўніца геаграфіі сярэдняй школы №1

Алла Балацун, настаўніца геаграфіі сярэдняй школы №1
Алла Балацун, настаўніца геаграфіі сярэдняй школы №1 / Фото: Сяргей Багроў

Алена Крупеніч, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы №1

Алена Крупеніч, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы №1
Алена Крупеніч, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы №1 / Фото: Сяргей Багроў

Тамара Цюкіна, настаўніца геаграфіі гімназіі г. Ганцавічы

Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі г. Ганцавічы

Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі г. Ганцавічы
Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі г. Ганцавічы / Фото: Сяргей Багроў

Галіна Карніявец – настаўнца фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы №3

Галіна Карніявец – настаўнца фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы №3
Галіна Карніявец – настаўнца фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы №3 / Фото: Сяргей Багроў

Кацярына Казак – настаўніца фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы №3

Кацярына Казак – настаўніца фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы №3
Кацярына Казак – настаўніца фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы №3 / Фото: Сяргей Багроў

Уладзімір Худніцкі, настаўнік дапрызыўной падрыхтоўкі СШ №3

Уладзімір Худніцкі, настаўнік дапрызыўной падрыхтоўкі СШ №3
Уладзімір Худніцкі, настаўнік дапрызыўной падрыхтоўкі СШ №3 / Фото: Сяргей Багроў

У НАМІНАЦЫІ «ПЕДАГОГМАЙСТАР» ВЫЛУЧАНЫ НАСТУПНЫЯ ПЕДАГОГІ:

Алена Казак, настаўніца музыкі Хатыніцкай сярэдняй школы

Алена Валчок, педагог-арганізатар Хатыніцкай сярэдняй школы

Жанна Ярашэвіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Хатыніцкай сярэдняй школы

Алег Новік, настаўнік гісторыі сярэдняй школы №3

Алег Новік, настаўнік гісторыі сярэдняй школы №3
Алег Новік, настаўнік гісторыі сярэдняй школы №3 / Фото: Сяргей Багроў

Наталля Задружная, настаўніца рытмікі гімназіі г. Ганцавічы

Наталля Задружная, настаўніца рытмікі гімназіі г. Ганцавічы
Наталля Задружная, настаўніца рытмікі гімназіі г. Ганцавічы / Фото: Сяргей Багроў

Людміла Анісімава, педагог дадатковай адукацыі РЦДЮТ

Людміла Анісімава, педагог дадатковай адукацыі РЦДЮТ
Людміла Анісімава, педагог дадатковай адукацыі РЦДЮТ / Фото: Сяргей Багроў

Алена Сівуха, настаўніца інфарматыкі гімназіі г. Ганцавічы

Інна Кісялевіч, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Хатыніцкай сярэдняй школы

Марына Скурат, педагог дадатковай адукацыі РЦДЮТ

Марына Скурат, педагог дадатковай адукацыі РЦДЮТ
Марына Скурат, педагог дадатковай адукацыі РЦДЮТ / Фото: Сяргей Багроў

Ірына Мінько, педагог дадатковай адукацыі РЦДЮТ

Ірына Мінько, педагог дадатковай адукацыі РЦДЮТ
Ірына Мінько, педагог дадатковай адукацыі РЦДЮТ / Фото: Сяргей Багроў

Галіна Валуевіч, педагог дадатковай адукацыі дапаможнай школы-інтэрната

Галіна Валуевіч, педагог дадатковай адукацыі дапаможнай школы-інтэрната
Галіна Валуевіч, педагог дадатковай адукацыі дапаможнай школы-інтэрната / Фото: Сяргей Багроў

У НАМІНАЦЫІ «МАЙСТЭРСТВА І ІНАВАЦЫІ» ЛЕПШЫМІ СТАЛІ:

Наталля Паплаўская, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы №3

Таццяна Гурман, настаўніца інфарматыкі гімназіі г. Ганцавічы

Таццяна Гурман, настаўніца інфарматыкі гімназіі г. Ганцавічы
Таццяна Гурман, настаўніца інфарматыкі гімназіі г. Ганцавічы / Фото: Сяргей Багроў

Надзея Петручэня, педагог дадатковай адукацыі РЦДЮТ.

comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики