weather

USD 2.0505

EURO 2.259

RUR(100) 3.1936

search

Выхаванцы дзіцячага сада №4 г. Ганцавічы пабывалі ў краіне Чыталіі (фота)

Раённую дзіцячую бібліятэку 13 верасня наведалі выхаванцы дзіцячага сада № 4.  Рабяты здзейснілі займальнае падарожжа ў краіну Чыталію напапярэдадні свята - Дня бібліятэк.

 Выхаванцы дзіцячага сада №4 г. Ганцавічы пабывалі ў краіне Чыталіі
Выхаванцы дзіцячага сада №4 г. Ганцавічы пабывалі ў краіне Чыталіі

Маленькім чытачам  усё было нова,  усё захапляла і здзіўляла: незвычайны Кніжны горад - сталіца Чыталіі, дамы і кватэры дзіўнага горада - стэлажы і палічкі,  акенцы з літарамі – кніжныя раздзяляльнікі і  такія непадобныя адзін на аднаго жыхары - кнігі розных памераў і фарматаў.

Маленькім сябрам бібліятэкі цікава было даведацца, што ў кожнай кнігі ёсць свой дакумент – бібліятэчная картка, а дакумент чытача бібліятэкі – чытацкі фармуляр.

Выхаванцы дзіцячага сада №4 г. Ганцавічы пабывалі ў краіне Чыталіі
Выхаванцы дзіцячага сада №4 г. Ганцавічы пабывалі ў краіне Чыталіі

Пазнаёміла бібліятэкар хлопчыкаў і дзяўчынак з правіламі карыстання кнігай і расказала, як правільна звяртацца з кнігай, каб яе не пакрыўдзіць. Сустрэліся юныя  госці ў гэты дзень і з казкай, ды не толькі на старонках  кнігі, але і ў лялечным тэатры “Усмешка”.

Спектакль “Заяц, пітон і абяз`яна” маленькія гледачы сустрэлі “На ура”, суправаджаючы эмацыйнымі каментарамі і  выбухам рогату, які ні на хвіліну не сціхаў. Вясёлы смех, шчаслівыя тварыкі  нашых наведвальнікаў – самыя лепшыя падарункі да набліжаючагася свята, але  бібліятэкары  дзіцячай бібліятэкі ў гэты дзень атрымалі яшчэ адзін прыемны нечаканы падарунак ад калектыва дзіцячага садка № 4.

Выхаванцы дзіцячага сада №4 г. Ганцавічы пабывалі ў краіне Чыталіі
Выхаванцы дзіцячага сада №4 г. Ганцавічы пабывалі ў краіне Чыталіі

Асабліва сімвалічна да Дня бібліятэк атрымаць у падарунак прыгожую кнігу  ручной працы – кнігу пажаданняў,  старонкі якой, спадзяёмся, хутка запоўняцца водгукамі гасцей і наведвальнікаў нашай установы.

Выхаванцы дзіцячага сада №4 г. Ганцавічы пабывалі ў краіне Чыталіі
Выхаванцы дзіцячага сада №4 г. Ганцавічы пабывалі ў краіне Чыталіі

Калектыў раённай дзіцячай бібліятэкі выказвае словы ўдзячнасці калектыву ДУА “Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы” за шчырае віншаванне з Днём бібліятэк і за супрацоўніцтва з нашай установай.

Чытайце яшчэ:

«Ведьма полесская» и «Волчий мох»: что ещё читают в ганцевичских библиотеках

comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики