weather

USD 2.0505

EURO 2.259

RUR(100) 3.1936

search

Ганцавіцкіх настаўнікаў забаўлялі "Лялькі" з Мінска (фота/відэа)

Прыезджыя артысты віталі настаўнікаў 3 кастрычніка на раённай сустрэчы, прысвечанай прафесійнаму святу педагогаў. 

 Ганцавіцкіх настаўнікаў забаўлялі "Лялькі" з Мінска
Ганцавіцкіх настаўнікаў забаўлялі "Лялькі" з Мінска / Фото: Сяргей Багроў

Артысты парадавалі настаўнікаў не толькімі яркімі касцюмамі і выступленнямі, але і вельмі прыгожымі пажаданнямі:

"Колькі ў небе зорак – столькі вам жадаем шчасця

І на ўсім шляху вашым ніякіх напасцяў

Будце вы заўсёды любы і для ўсіх жаданы

Дома і на працы – самымі паважанымі".

Як адзначыў намеснік старшыні Ганцавічкага райвыканкама Сяргей Сарокаў, сталічныя артысты далі урок не толькі спеваў, але і ўрок роднай беларускай мовы і паказалі, што знакамітыя шлягеры вельмі прыгожа гучаць па-беларуску. 

Ганцавіцкіх настаўнікаў забаўлялі "Лялькі" з Мінска
Ганцавіцкіх настаўнікаў забаўлялі "Лялькі" з Мінска / Фото: Сяргей Багроў

У знак падзякі за прыгожае шоў калектыву "Лялькі-карпарэйшн" ганцаўчане падаравалі сувенірную ляльку, якая прыносіць поспех, карзіну з журавінамі і салодкія ласункі ганцавіцкага хлебазавода.

comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики