weather

USD 2.0505

EURO 2.259

RUR(100) 3.1936

search

На юбілеі Круговіцкай школы госці таксама атрымалі падарункі

Шмат прыемных віншаванняў ды пажаданняў адрасавалі калектыву Круговіцкай яслі-сад- сярэдняй школы пад час святкавання 150-годдзя школы, якое адзначылі напярэдадні Дня настаўніка 5 кастрычніка. Госцi падаравалi шмат карысных рэчау i на памяць аб юбiлеi атрымалi сiмвалiчныя падарункi.  

 150 лет школе в д. Большие Круговичи
150 лет школе в д. Большие Круговичи / Фото: Сергей Багров

Жаданыя госці сабраліся не толькі з раёна. Былыя выпускнікі, якія не забываюць пра сваю малую радзіму, прыехалі нават з Мінска і з Масквы. 

Блага, што ў сценах Вялікакруговіцкай школы атрымалі навучанне і выхаванне шмат выдатных людзей. Як рассказаў дырэктар установы Аляксандр Занька, Круговіцкую школу скончылі тысячы вучняў.

Школа мае цікавую гісторыю, якая ахоплівае тры стагоддзі. Яна была пабудавана ў 19 стагоддзі, працавала на працягу 20 стагоддзя і прадаўжае працаваць зараз. Гэта першая школа, якая была пабудавана  ў раёне. Другая школа была адчынена ў Ганцавічах – зараз гэта СШ№2.

Круговіцкая школа не пераставала працаваць нават у час Вялікай Айчыннай вайны. Яна доўгі час была адной з самых буйных школ раёна.

"Адкрыццё першай навучальнай установы стала штуршком да развіцця не толькі адукацыі, але і ў цэлым – да развіцця Ганцавіцкага раёна", – патлумачыў Аляксандр Арсенцьевіч.

Да з'яўлення школ у іншых вёсках, у Круговічах навучаліся дзеці з: Будчы, Дзяніскавіч, Гуты, Агарэвіч, Вострава, Кукова і іншых населеных пунктаў. У 60-70 гады ў школе навучалася да 500 вучняў.

Па сённяшні дзень школа з'яўляецца адукацыйным цэнтрам, бо пасля закрыцця школ прымае дзяцей з суседніх вёсак. З тых часоў зачынілі шэсць школ. Тэндэнцыя змяншэння вучняў захоўваецца і зараз.

У гэтым годзе  – у першы клас Круговіцкай школы прыйшоў толькі адзін вучань і разам з ім ў школе налічваецца 69 вучняў.

Нягледзечы на гэта, калектыў педагогаў спадзяецца што сітуацыя можа змяніцца, бо ў апошнія гады шмат увагі ўдзяляецца малой радзіме – захаванню гістарычных каштоўнасцей. 

Кругаўцам пашанцавала. Гісторыя іх школы выдадзена папяровым асобнікам. Галоўным укладальнікам гэтай ідэі з'яўляецца  выпускнік Круговіцкай школы навуковец Анатоль Трафімчык. 

Унікальную кнігу гісторыі Круговіцкай школы атрымалі ў падарунак госці юбілея пасля віншавання юбіляраў. Старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў прызнаўся, што дзякуючы школьнаму юбілею, у Круговічах арганізавалі Дажынкі. Кіраўнік раёна абазначыў брэнды школы і пажадаў калектыву плённай працы і новых дасягненняў.

Асаблівую пахвалу начальнік аддзела па адукацыі Надзея Здрок выказала дырэктару школы Аляксандру Занька.

Старшыня раённага прафкама сістэмы адукацыі Святлана Собаль адзначыла, што нягледзечы на тое, што школа мяняла месца і назву, нязменным засталося тое, што школа з'яўляецца цэнтрам адукацыі. 

Павіншаваць родную школу з юбілеем прыйшлі і бацькі школьнікаў. Яны падзякавалі настаўнікам за цярплівую працу.

Вучні школы склалі пазл з магчымасцей адукацыйнай праграмы, такім чынам прэзентавалі сваю установу.

Найлепшымі ўспамінамі пра школьнае жыццё падзяліліся і выпускнікі школы. Шматлікія падарункі і прызнанні зрабілі свята па-дамашняму цёплым і запамінальным. 

Больш падрабязней чытайце пра юбілей ў газеце "Ганцавіцкі час".

comments powered by HyperComments
Из рубрики