weather

USD 2.5833

EURO 3.0555

RUR(100) 3.3978

search

Па тэлевізары паказалі аўтэнтычныя фальклорныя калектывы Ганцаўшчыны

Народныя аўтэнтычныя фальклорныя калектывы «Хатовічы» з аг. Хатынічы і «Завіца» з аг. Раздялавічы сталі героямі тэлеперадачы «Наперад у мінулае».

"Наперад у мінулае" – праграма, прысвечаная спрадвечнай песеннай культуры Беларусі. Кожны выпуск – штотыднёвая справаздача  экспедыцыі ў глыбінку, дзе яшчэ захавалася фальклорная беларуская спадчына і самабытныя абрады. Беларуская аўтэнтыка набывае сучаснае гучанне, а здабыткі народнай культуры праз творчую аранжыроўку становяцца бліжэй да гледача. Фармат прадугледжвае не толькі знаёмства з носьбітамі каштоўных ведаў, але і расповед пра адметнасці пэўнай мясцовасці: народны побыт, рамёствы і асаблівасці дыялекту.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики