weather

USD 2.3977

EURO 2.6867

RUR(100) 3.4741

search

Ганцаўчанкі, якія прэтэндуюць на «Міс Беларусь-2020». Хто яны

У конкурсным праглядзе, які адбыўся 30 лістапада ў гарадскім Доме культуры, прынялі ўдзел сем дзяўчат. Пакуль удзельніцы рыхтаваліся да выхаду на сцэну, журналіст «ГЧ» пагутарыла з канкурсантамі за кулісамі.

 Ганцаўчанкі прэтэндуюць на «Міс Беларусь-2020»
Ганцаўчанкі прэтэндуюць на «Міс Беларусь-2020» / Фото: Ірына Дамарацкая

Дзяўчаты расказалі, што прыйшлі на мерапрыемства па запрашэнні з Дому культуры, а некаторыя нават па рэкамендацыі кіраўніцтва арганізацыі, дзе яны працуюць. Таму спадзяванні на вынікі былі розныя.

Сёстры Ганна і Алеся Кірэйчык расказалі, што яны родам з Начы, але бацькі жывуць цяпер у Ганцавічах. А дзяўчаты вучацца і працуюць у іншых гарадах.

Сёстры не раз удзельнічалі ў фотасесіях і рэспубліканскіх паказах калекцый дызайнерскага адзення, здымаліся ў праграме «Добрай раніцы, Беларусь».

«Нам часта казалі, што варта паўдзельнічаць у конкурсе прыгажосці. Мы займаемся мадэлінгам і для гэтага вывучаем прапановы. Таму калі нас запрасілі на гэты конкурс, мы згадзіліся паўдзельнічаць. Пакажам сябе...», – пракаментавалі сёстры.

Кацярына Багатырова

Фото: Ірына Дамарацкая
прадавец крамы «Санта». У сакавіку 2019 года Кацярына прыняла ўдзел у раённым конкурсе. Яна стала «Віцэ-міс Ганцавічы» і перамагла ў інтэрнэт-галасаванні, якое праходзіла на сайце газеты «Ганцавіцкі час».

Ганна Кірэйчык

выступіла пад нумарам 2. Дзяўчына адзін месяц адпрацавала ў Мінску ў шостай паліклініцы па спецыяльнасці фельчар-акушэр і паступіла вучыцца ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры на рэабілітолага.

Фото: Ірына Дамарацкая

Алеся Кірэйчык

дэфілявала пад нумарам 6. Яна працуе ў Чэрвеньскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі доктарам-бактэрыёлагам.

Дар`я Ільюхіна

Фото: Ірына Дамарацкая

выйшла на сцэну пад нумарам 4. Дзяўчына родам з Баранавіч.

Из большого города в глубинку: как молодой специалист начала самостоятельную жизнь в Ганцевичах (видео)

Другі год жыве ў Ганцавічах і працуе выкладчыкам у Дзіцячай школе мастацтваў.

Віталіна Хромава

Фото: Ірына Дамарацкая

удзельніца пад нумарам 5, першы год працуе настаўнікам англійскай мовы ў вёсцы Чудзін.

Карына Мелех

Фото: Ірына Дамарацкая

малады спецыяліст, працуе ў музычнай школе настаўнікам харэаграфіі.

Ганна Гулей

Фото: Ірына Дамарацкая

малады спецыяліст, першы год працуе ў Ганцавіцкім РЖКГ бухгалтарам.

Пасля знаёмства з удзельніцамі захацелася паглядзець, як яны заваёўваюць увагу публікі. Звычайна на кастынгах дзяўчатам задаюць пытанні або яны самі прэзентуюць сваю асобу. У гэты раз арганізатары абмежаваліся толькі адным дэфіле, якое заняло некалькі хвілін.

 

Падтрымлівалі ўдзельніц сем членаў журы і нешматлікія гледачы. Астатні час прысутных у зале забаўлялі маладыя вакалісты Лізавета Ціхан, Алена Мінько, Ангеліна Мелехавец, Анастасія Пупейка, Крысціна Яцук, Мікалай Мядзведзеў, Вераніка Герасіменя, Іван Галушка, а таксама ансамблі «Журавінка», «Кропелька» і «Экселенд».

За адзін вечар арганізатары правялі адбор удзельніц на конкурс прыгажосці «Міс Беларусь» і на конкурс песні. Па словах удзельнікаў, яны стараліся, бо на праглядзе меліся быць тэлежурналісты АНТ. Але тэлевізіёншчыкаў не было, і шыкоўны канцэрт прайшоў амаль у пустой зале.

 

Нацыянальны конкурс «Міс Беларусь» праводзіцца кожныя два гады, пачынаючы з 2018 года. У 2018 годзе ў абласным этапе прынялі ўдзел пяць ганцаўчанак: Дар`я Арцёменка, Вераніка Железная, Алёна Забароўская, Елізавета Копцюх і Марыя Сабко.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики