weather

USD 2.5402

EURO 3.0046

RUR(100) 3.3226

search

Рыбак Язэп адчыніў свае дзверы ў Ганцавічах

У Ганцавічах 1 лютага адчыніўся адзіны ў Беларусі музей рыбы пад назвай “Пакой рыбалоўства ў рыбака Язэпа”. Рыбны музей – плод доўгай працы Мікалая Ленкаўца, які да гэтага часу існаваў у вёсцы Лактышы, а цяпер перабраўся ў раённы цэнтр.

 Музей рыбака Язэпа адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у Ганцавічах / фота: Аляксандр Пазняк
Музей рыбака Язэпа адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у Ганцавічах / фота: Аляксандр Пазняк

Метадысты арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры Мікалай Ленкавец і Яўген Тамашэня з рыбацкай гасціннасцю пачалі прымаць гасцей і парупіліся, каб экспазіцыя была цікавай для людзей як старэйшага, так і малодшага ўзросту.

"Мой аповед для наглядальнікаў пачынаецца са старога Язэпа, які ўсё жыццё займаўся рыбалоўствам. Цацачны дзед Язэп з сівой барадой, як бачыце, сядзіць у доўгім вузкім рыбацкім чоўне з дуба. Для такіх чаўноў, як у нашага рыбака, патрэбны быў асаблівы дуб без пашкоджанняў, у які б не біла маланка і ў якім не было дупла", – распавядае Мікалай Ленкавец.

Музей рыбака Язэпа адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у Ганцавічах / фота: Аляксандр Пазняк
Музей рыбака Язэпа адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у Ганцавічах / фота: Аляксандр Пазняк

У пакоі музея ёсць амаль усе прылады і прыстасаванні для рыбалкі як мінулых часоў, так і сучасных, як дазволеныя, так і забароненыя законам. Тут і вёслы, і старыя сеткі, прылады для стварэння шуму, стрэльба, электравуды, даўбенька для біцця лёду, пасткі, паплаўкі, пустыя бутэлькі ад віна з этыкеткамі на рыбацкую тэматыку і нават касцюм хімвойскаў з Чарнобыля, бо раней на рыбацкае адзенне быў дэфіцыт.

Глядзіце таксама: Туристам на заметку: путеводитель по Ганцевичскому району

Акрамя таго, тут прысутнічаюць і міфічны беларускі Вадзянік, жанчына ў доўгай сукенцы, якая лавіла ў падол рыбу. Праходзячы экспазіцыю музея, можна нават пазнаёміцца з рэцэптамі розных смачных рыбных страў з кулінарнай кнігі, а Мікалай Ленкавец прачытае на памяць урывак з “Новай Зямлі” пра рыбацкія забавы.

Музей рыбака Язэпа адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у Ганцавічах / фота: Аляксандр Пазняк
Музей рыбака Язэпа адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у Ганцавічах / фота: Аляксандр Пазняк

У запасе для наведвальнікаў у Мікалая Ленкаўца шмат цікавых і змястоўных гісторый. Так, для дзяцей тут ёсць каляровая дзіцячая Біблія, у якой распявядаецца пра апосталаў Ісуса Хрыста, некаторыя з якіх (Пётр, Андрэй, Якаў і Ян) былі прафесійнымі рыбакамі. Распавядае гаспадар і пра аднаго з Божых прарокаў Іону, які быў тры дні ў чэраве вялізнага кіта.

Вязні ГУЛАГа таксама “сядзелі” на рыбе, бо яе лавілі ў пасляваенныя часы ў буйных памерах. Гэта абыходзілася значна танней Савецкай дзяржаве, чым іншая ежа для зняволеных.

"У колькі год пачалі рыбачыць самі"? – пытаюся ў гаспадара музея.

"Ведаеце, раней на вёсцы было шмат працы. Таму рыбу лавілі сеткамі (так было хутчэй), бо трэба было касіць, глядзець за скацінай, дбаць пра гаспадарку. А рыбы было процьма, таму ніхто не думаў пра тое, што трэба неяк па-іншаму гэтым займацца. Вуда – гэта не сялянская прылада. На вуду лавілі толькі паны, а цяпер ловяць усе, – кажа Мікалай Ленкавец.

Гавораць экскурсаводы і пра асцярожнасць на вадзе, а таксама прыводзяць статыстыку смяротных выпадкаў за мінулы год на вадаёмах Беларусі.

Музей рыбака Язэпа адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у Ганцавічах / фота: Аляксандр Пазняк
Музей рыбака Язэпа адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у Ганцавічах / фота: Аляксандр Пазняк

Аналагаў такога музея ў Беларусі больш няма. З пачатку адкрыцця яго наведала ўжо больш за 20 чалавек. Музей чакае і дзяцей, для іх асабліва гасцінна расчынены дзверы.

Размяшчаецца пакой рыбака Язэпа пры аўтаклубе па вуліцы Ламаносава, 7, а наведаць яго можна ў аўторак у 17.30 і 20.30, а таксама ў суботу з 8 да 14 гадзін.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики