weather

USD 2.599

EURO 3.0521

RUR(100) 3.3365

search

Паэт Аляксей Галаскок: "Як толькі згубім мову - мы перастанем быць нацыяй"

У гарадскім доме культуры 19 лютага адбылося святочнае мерапрыемства  пад назвай “Пра мову з любоўю і павагай” прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца па ўсім свеце 21 лютага.

 Святочнае мерапрыемства ў ГДК г. Ганцавічы, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы / фота: Сяргей Багроў
Святочнае мерапрыемства ў ГДК г. Ганцавічы, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы / фота: Сяргей Багроў

З такой ініцыятывай выступіў Бангладэш, у якім 21 лютага 1957 года загінула пяць студэнтаў, што адстойвалі права навучацца на роднай мове. З гэтай нагоды міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы.

Святочнае мерапрыемства ў ГДК г. Ганцавічы, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы / фота: Сяргей Багроў
Святочнае мерапрыемства ў ГДК г. Ганцавічы, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы / фота: Сяргей Багроў

На пачатку вядучыя акрэслілі тэму сустрэчы — жыццёвы шлях і літаратурная творчасць ганцавіцкіх юбіляраў-літаратараў Івана Лагвіновіча і Івана Кірэйчыка.

У відэароліку прысутным, а гэта школьнікі ганцавіцкіх школ, паказалі апытанне жыхароў нашай сталіцы адносна іх улюбёных словаў на беларускай мове. Імі сталі наступныя словы:

добры дзень, дзякуй, абавязкова, калі ласка, да пабачэння, бульба, каханне, суніцы, гарабата, сям’я, маці, Радзіма, хмарачос, дзьмухавец, гузік, сябар, цыбуля, гарбуз, кава, дачка.

На мерапрыемстве гучалі расповяды пра дзяцінства паэтаў, адносіны да матулі, роднага краю і мовы. А ансамбль народнай песні “Запавет” аздобіў імпрэзу сакавітымі беларускімі спевамі.

Цікава, што Іван Кірэйчык, у вершах якого шмат гучыць ганцавіцкіх прыродных матываў, у дзяцінстве пасвіў кароў, каб дапамагчы маці. Так ён атрымліваў свабоду для сваёй маладой душы і мог быць сам-насам з прыродай. Усё гэта дало штуршок для ягонай далейшай творчасці.

Паэт Аляксей Галаскок, які з’яўляўся сябрам Івана Лагвіновіча, падчас выступлення, засяродзіў увагу прысутных на тым, што з’яўляецца адметнай рысай любога народа і нацыі. На думку дзяцей і паэта — гэта культура, тэрыторыя, мова.

"Як толькі згубім мову, мы перастанем быць нацыяй! У Беларусі жывуць і іншыя народы: татары, украінцы, рускія, яўрэі. Усіх трэба паважаць", — адзначыў Аляксей Галаскок.

Таксама паэт расказаў пра пагрозу для беларускай мовы, калі яе не ўжываць у паўсядзённым жыцці і параўнаў гучанне назваў месяцаў і дзён тыдня на беларускай і замежных мовах.

Святочнае мерапрыемства ў ГДК г. Ганцавічы, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы / фота: Сяргей Багроў
Святочнае мерапрыемства ў ГДК г. Ганцавічы, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы / фота: Сяргей Багроў

"Нашу мову шануюць нават у Ерусаліме. Там ёсць мармуровыя дошкі з малітвай “Ойча наш” Ісуса Хрыста на розных мовах. Дошка з малітвай на беларускай мове там 134", — зазначыў паэт.

Гадзінная імпрэза ў ГДК сабрала амаль поўную залу школьнікаў трох ганцавіцкіх школ.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики