На вызваленне праваабаронцы Алеся Беляцкага сабралі больш за 750 мільёнаў рублёў

БелаПАН 3
Алесь Бяляцкі

Праваабаронцы сабралі ўсю суму для пагашэння ўрону, які нібыта нанёс дзяржаве Алесь Бяляцкі. Пра гэта БелаПАН паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

 

Паводле яго слоў, у гэту суму ўключаны не толькі асноўны доўг Бяляцкага, але і пеня, і судовыя выдаткі.

"Зараз мы высвятляем рэквізіты рахунку, на які трэба гэту суму перавесці. Выявілася, што гэта не такая простая справа. Аднак да

разгляду касацыйнай скаргі Бяляцкага ўсю суму мы маем намер перавесці ў лік пагашэння яго ўрону", — сказаў Стэфановіч.

Канкрэтную суму ахвяраванняў ён назваць не змог. "Грошы паступалі, і, я мяркую, працягваюць паступаць ад грамадзян Беларусі. Мы пакуль яшчэ не маем канкрэтных звестак на 16 студзеня аб стане рахунку жонкі Бяляцкага, якой паступалі сродкі.

Але ведаем, што ўсе расходы былі ўжо пакрыты па стане на мінулы тыдзень", — сказаў Стэфановіч.

Нагадаем, што разгляд касацыйнай скаргі праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў Мінскім гарадскім судзе прызначаны на 24 студзеня.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі 24 лістапада быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён прызнаны вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса.

Зараз асуджаны праваабаронца ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Жодзіна. Згодна з прысудам, Бяляцкі павінен выплаціць дзяржаве 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў (каля 90 тыс. долараў) нібыта для кампенсацыі ўрону, нанесенага нявыплатай падаткаў.

Міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых краін лічаць вынесены праваабаронцу прысуд палітычна матываваным і патрабуюць ад улад Беларусі безумоўнага вызвалення Бяляцкага.

КАМЕНТАРЫ (3)
МIкалай, 18.01.2012 11:43
Преступник должен сидеть в тюрьме! В тех же Штатах неуплата налогов является преступлением тяжелее чем убийство!
Димон, 18.01.2012 11:59
Микалай, ты идиот или просто сцыкун который только "на кухне" может трындеть? Что ты тут городишь? Что может быть тяжелее за убийство? Убийство человека - это самое страшное преступление, а не какие-то подати. Или ты сидишь и живешь с них? Наказание должно быть, но справедливым и ко всем должны одинаково. Чего ж те, кто миллионы долларов украли, дела на них завели, а они на свободе? Кричи, чтобы Винникову, которая нацбанком управляла ловили и куда-то умыкнула 4 ляма зеленых.
Алесь, 01.02.2012 23:23
Так, вор у турме. Але, хібы Бяляцкі, чалавек, што амаль адзіны, хто займаўся адстойваннем правоў бязвінных-затрыманых, хіба ён вор? Ён ні капейкі ў сваю кішэню не палажыў. Я сам пераводзіў грошы на падтрымку Вясны. Дабрачыннасць ужо зладзейства? Можа і мяне пасадзіць трэба, за тое, што я не абыякавы? А Вы, Мікалай, спачатку разбярыцеся ў справе, а не рабіце вынікі пасля "разгромных рэпартажаў БТ".
АДПРАВІЦЬ КАМЕНТАР
АДПРАВІЦЬ КАМЕНТАР
Карцінка CAPTCHA
Надвор'е
пн, 21 мая
03:00

+14°C
750 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+26°C
749 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
03:00

+19°C
749 мм
Ю-В,4 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+28°C
747 мм
Ю-В,6 м/сек
пн, 21 мая
03:00

+15°C
744 мм
Ю-В,5 м/сек
пн, 21 мая
15:00

+25°C
743 мм
Ю-В,3 м/сек

rp5.by

ПАВАЖАНЫ ЧЫТАЧ!

Прымай ўдзел ў рабоце сайта i газеты!

Дасылай свае навіны, фота, відэа і лісты.
Ты таксама маеш магчымасць даслаць свае пытанні да нашага юрыста.

ГАЛАСАВАННЕ
Как вы относитесь к легализации проституции?
Архіў
Папулярныя артыкулы
Самае чытанае
Апошнія каментары