weather

USD 2.4214

EURO 2.7311

RUR(100) 3.4359

search

Праводзіцца праверка супрацьпраўнай дзейнасці Валерыя Цапкалы

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праводзіць праверку па «фактах супрацьпраўнай дзейнасьці» прэтэндэнта ў прэзыдэнты Валерыя Цапкалы, паведаміла Свабодзе прэс-сакратарка ведамства Вольга Чамаданава.

 Валер Цапкала
Валер Цапкала / Фото: "Радыё Свабода"

«Для правядзеньня дасьледчай праверкі да нас і ў Генэральную пракуратуру паступілі матэрыялы ад грамадзяніна Турэччыны аб фактах супрацьпраўнай дзейнасьці грамадзяніна Цапкалы. Цяпер праводзіцца праверка», — паведаміла Вольга Чамаданава.

Пра час, калі гэтыя матэрыялы паступілі ў МУС, Вольга Чамаданава сказала «ня ведаю».

Раней некалькі Телеграм-каналаў напісалі, што заяву на Валерыя Цапкалу напісаў Седат Ігдэджы, турэцкі і беларускі бізнэсовец, уладальнік групы будаўнічых кампаній, якія ўдзельнічалі ва ўзьвядзеньні аб’ектаў Парку высокіх тэхналёгій, які раней узначальваў Цапкала.

У інтэрвію dev.by ён назваўся падрадчыкам, які будаваў дом Валерыю Цапкалу за Нацыянальнай бібліятэкай, і заявіў, што за паслугі праектаваньня і будаўніцтва Цапкала яму нічога не заплаціў.

У штабе Валера Цапкалы паведамілі, што прэтэндэнт у кандыдаты ў ад’езьдзе, таму «пакуль камэнтароў ня будзе».

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики