weather

USD 2.5466

EURO 3.0216

RUR(100) 3.3052

search

Некалькі слоў пра Дзень незалежнасці

Дзень Незалежнасці не такое даўняе свята для нашай краіны. Беларусь стала незалежнай дзяржавай у 1991 годзе ў выніку крушэння СССР. З тых часоў у нас святкуецца Дзень Незалежнасці, але ён не заўсёды прыходзіўся на 3 ліпеня. І сумняюся, што застанецца ў будучыні ў дэмакратычнай дзяржаве.

 24 ліпеня каля 8000 чалавек прыйшлі на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай
24 ліпеня каля 8000 чалавек прыйшлі на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай / Фото: Ігар Мацвееў

ЧАМУ ЗМЯНІЛІ ДАТЫ?

3 ліпеня ў ходзе аперацыі «Баграціён» быў вызвалены ад нямецкіх войскаў горад Мінск. Але да поўнага вызвалення Беларусі было яшчэ больш за тры тыдні. Гродна быў вызвалены ад немцаў толькі 24 ліпеня 1944 года, Ганцавічы – у ноч з 7 на 8 ліпеня, а Брэст – 28 ліпеня. Выходзіць, што да 3 ліпеня палова Беларусі яшчэ знаходзілася пад кантролем немцаў, а не Саветаў. Дзіўна, што ў незалежнай дзяржаве Дзень Незалежнасці прыпадае на дату яшчэ акупаванай Беларусі.

Да 1996 года 3 ліпеня ў нашай краіне святкавалі Дзень горада Мінска. У гэтым быў сэнс. Пазней Дзень горада перанеслі на сярэдзіну верасня. Ці не дзіўна адзначаць 3 ліпеня як Дзень Незалежнасці ўсёй Беларусі? Бо Мінск – гэта не ўся амаль 10-мільённая Беларусь. З пачатку 1990-х гэтая дата прыпадала на 27 ліпеня. Менавіта ў гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».

Рэспубліка Беларусь стала незалежнай дзяржавай на міжнароднай арэне. У нас пазней былі прыняты як дзяржаўныя сімвалы бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Пачала ўжывацца беларуская мова. Мінск наведаў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Беларусь ачуняла пасля шматгадовага вынішчэння, хаця ў маладой дзяржавы былі пэўныя праблемы з эканомікай. Але Беларусь умацавалася як незалежная краіна. Аднак наступны рэферэндум 1996 года, ініцыяваны выбраным у 1994 годзе А. Лукашэнкам, памяняў дату Дня Незалежнасці.

Акрамя гэтага, рэферэндум пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта. Ён разагнаў парламент, а замест яго стварыў Нацыянальны сход. З 1996 года Дзень Незалежнасці – гэта 3 ліпеня. Ёсць і іншыя даты, якія маглі б канкурыраваць з названай. І ў іх значна больш падстаў, каб быць Днём беларускай незалежнасці.

Людзі ў Віцебску дыхаюць вольным паветрам
Людзі ў Віцебску дыхаюць вольным паветрам / Фото: Ігар Мацвееў

МАГЧЫМЫЯ ДАТЫ ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ

25 сакавіка – Дзень Волі Беларусі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Фактычна Беларусь стала на кароткі час самастойнай дзяржавай. Калі б не было гэтай даты, не было б сучаснай незалежнай Рэспублікі Беларусь. Мы б хутчэй за ўсё заставаліся расійскай правінцыяй, як Татарстан, Башкірыя, Якуція і інш.

А так Беларусь пацвердзіла, што нарадзілася новая краіна. І гэта аформіла сучасныя дзяржаўныя, хоць і падрэзаныя пазней Сталіным межы. БНР была прызнана тагачаснай міжнароднай супольнасцю.

25 жніўня – абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. У гэты дзень ў 1991 годзе Беларусь здабыла сваю незалежнасць, выйшаўшы са складу СССР. Праз 73 гады Беларусь зрабіла тое, што не было доўга замацавана падчас Першай сусветнай вайны. Мы адрадзілі дзяржаву і самастойнасць!

8 верасня. У 1514 годзе ў бітве пад Оршай войска нашага гетмана Канстанціна Астрожскага, якое было значна меншае за маскоўскае, змагло адолець і паламаць войскі ўсходняга захопніка. Аршанская бітва пераламала хрыбет актыўнаму шматгадоваму наступу Масквы на Вялікае Княства Літоўскае. Наступныя 22 гады войнаў на ўсходнім фронце не было.

8 верасня лічыцца сапраўдным Днём вайсковай славы Беларусі. Гэтая бітва ўвайшла ў сусветныя падручнікі па ваеннай гісторыі і тактыцы баёў на полі. Яе вывучаюць і сёння вайскоўцы ваенных акадэмій.

19 верасня. У гэты дзень ў 1991 годзе БССР была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь. Наша краіна атрымала сучасную назву. Дык які дзень можа з`яўляцца Днём Незалежнасці Беларусі?

Выступ Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Веранікі Цапкала ў Віцебску 24 ліпеня
Выступ Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Веранікі Цапкала ў Віцебску 24 ліпеня / Фото: Ігар Мацвееў

РАНЕЙ І ЦЯПЕР

Паводле папярэдніх дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў, на парад у Мінску 3 ліпеня ў гэтым годзе прыйшло каля 15 тысяч гледачоў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, перадае агенцтва «Мінск-Навіны». Для параўнання: у 2017 годзе парад сабраў каля 250 тысч чалавек. Але цяпер зусім па-іншаму. Народ наеўся паказухі дзяржпрапаганды.

Дадзеных за мінулы год знайсці не ўдалося, але па фота з паветра падчас сённяшняга парада Перамогі і леташняга парада 3 ліпеня, прысвечанага Дню Незалежнасці, можна меркаваць аб тым, што большасць мінчан, якія звычайна наведваюць такія святочныя гулянні, у гэты раз разважліва аддалі перавагу адседзецца дома. Больш, чым раней, людзей пачало выходзіць на акцыі пратэсту і салідарнасці з затрыманымі палітыкамі.

Яны праходзяць з чэрвеня пасля затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі. На іх беларусы загаварылі пра жаданне перамен і пачалі пазбаўляцца ад свайго страху. Беларусы, якія жывуць за межамі нашай краіны, актыўна праводзяць акцыі салідарнасці з землякамі па ўсім свеце. Шмат моладзі пачало цікавіцца палітыкай.

Нядзельны пікет 19 ліпеня ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай на забытай Богам плошчы Бангалор у Мінску сабраў дзясяткі тысяч чалавек. Такога ў гісторыі суверэннай Беларусі яшчэ не было. На сустрэчах у абласных гарадах на такія сустрэчы пачалі выходзіць тысячы... шмат тысяч чалавек. 

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики