weather

USD 2.41

EURO 2.6772

RUR(100) 3.4096

search

Начальнік брэсцкай міліцыі выбачыўся перад пенсіянерамі — ахвярамі зачысткі

Выпадак у Пінску абмяркоўваўся з начальнікамі ўсіх райаддзелаў міліцыі Брэсцкай вобласці. «Праверка яшчэ не завершаная. Аб яе выніках гаворку весці рана. Пазіцыя кіраўніцтва абласной міліцыі была агучаная з дапамогай дзяржаўнай газеты «Заря», — гавораць у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама пра гучную справу з затрыманнем пенсіянераў на рынку ў Пінску.

Нагадаем, што відэазапіс затрымання выклікаў шырокі розгалас у беларускіх СМІ. Пасля жорсткага затрымання на мужчыну 1957 года нараджэння быў складзены пратакол за ўмяшальніцтва ў вырашэнне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ён быў асуджаны 9 ліпеня, атрымаў 2 мільёны штрафа.

А 16 ліпеня начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкам Іван Саўчыц праз мясцовую прэсу папрасіў прабачэння ў затрыманых пенсіянераў: «Сапраўды, у Пінску адбыўся інцыдэнт. Ужо зроблены вельмі сур’ёзныя высновы, з усімі начальнікамі райаддзелаў была праведзена селектарная нарада па гэтым пытанні. Я прыношу прабачэнні за непрафесійныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Ацэнку правамернасці іх дзеянняў дасць Следчы камітэт РБ, у сваю чаргу мы праводзім службовую праверку. Вядома, факт адміністрацыйнага правапарушэння грамадзянамі меў месца і складзеныя пратаколы былі следствам гэтага парушэння закона, але далейшыя дзеянні міліцыянтаў былі непрафесійнымі».

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики

Павел Севярынец: "Удзельнічаць у выбарах бессэнсоўна і шкодна". Інтэрв'ю для чытачоў "Ганцавіцкага Часа"

Напярэданні кожных выбараў, асабліва прэзідэнтскіх, заўсёды актывізуюцца і ўлада, і апазіцыя. Хоць народ ужо з апатыяй адносіцца да ўсіх палітычных кампаній. Часта даводзіцца чуць, што гэта спектакль і марная трата грошая, а нікога з лідэраў апазіцыі людзі не ведаюць. А сёлета да ўлады, акрамя Лукашэнкі, рвецца шмат прэтэндэнтаў.  Дык дзе тая апазіцыя? Хто гэтыя людзі, і чаму народ іх не ўспрымае, як альтэрнатыву дзеячаму прэзідэнту? Карэспандэнт «ГЧ» накіраваў пытанні аднаму з самых каларытных лідэраў апазіцыі, які адкрыта выступае супраць палітыкі Лукашэнкі шмат гадоў - Паўлу Севярынцу. Не думаў аўтар, што ён адкажа, бо не ўсе пытанні былі лагодныя. Але, на дзіва, ён даў развёрнутае інтэрв'ю.