weather

USD 2.5534

EURO 3.0175

RUR(100) 3.3398

search

Майя Абромчык: “Законнапаслухмяныя грамадзяне не павінны баяцца міліцыі”

Ужо амаль тры месяцы мінула пасля 19 снежня, але абмеркаванне тых падзей і па сёняшні дзень з’яўляюцца актуальнай тэмай. Даволі часта у СМІ і інтэрнет-рэсурсах гучыць і прозвішча ганцаўчанкі Майі Абромчык. Дзяўчыну жорста збілі амапаўцы, у выніку чаго яна атрымала сур’ёзныя пераломы нагі.

Як адчувае сябе наша зямлячка карэспадэнт і яшчэ на некалькі пытанняў “ГЧ” папрасіў адказаць Майю Абромчык.

Майя, так склаліся абставіны, што неспадзявана аказаўшыся пацярпелай пасля падзей 19 снежня, вы сталі аб’ектам увагі сродкаў масавай інфармацыі і грамадскасці? Зараз, пераасэнсаваўшы тое, што адбылося, якое ў вас стаўленне да тых падзей?

Так адбылося, што ў натоўпе я не была. Я прыйшла значна пазней, калі дэманстрацыя ўжо скончылася. Я проста стала ахвярай уседазволенасці амапаўцаў, яны дакладна ведалі, што за гэта ім нічога не будзе.

Фактычна з-за таго, што на плошчы быў хапун, вы пацярпелі і аказаліся ў бальніцы з сур’ёзным пераломам нагі. Як вы зараз ставіцеся да тых, хто прыйшоў, каб выказаць нейкую сваю грамадзянскую пазіцыі і тых, хто разганяў дэманстрантаў?

Тыя, хто выходзіў - смелыя людзі, так як яны не баяцца выказваць сваю пазіцыю. шмат хто са знаемых там быў, я пра іх не магу сказаць нічога дрэннага, яны не «адмарозкі», як традыцыйна прынята ставіцца да іх. Яны - з вышэйшай адукацыяй, інтэлігентныя, вельмі разумныя, пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд, добрыя выкладчыкі і г.д. Але ў СМІ прынята казаць наадварот, што яны дурныя і цалкам ўсе п'яныя.

Наконт амапаўцаў - з аднаго боку, я б не стала асуджаць тых людзей, якія проста выконвалі чужыя загады. ці, як сказана ў Бібліі «не суди их, ибо они не ведают что творят». Але, сыходзячы з уласнага досведу, калі мяне так жорстка пабілі без ніякай на тое неабходнасці, прыходзяць іншыя думкі ў галаву. Калі б мяне пабілі ў натоўпе, гэта б яшчэ не выглядала так дзіка. але ж мяне пабілі пасля разгону дэманстрацыя і прычым без ніякай на тое неабходнасці. натоўпу ўжо не было. яны проста ўпяцерых накінуліся на нас, не прад'яўлялі нам ніякіх патрабаванняў, нічога не казалі. Потым прыжалі да сцяны, двое пачалі біць хлопца і дзяўчыну, якія стаялі побач. Трое пачалі біць нас. Прычым абсалютна нічога не патрабуючы, проста пачалі біць. А потым ужо патрабаваць, каб мы ішлі ў машыну. Было відавочна, што яны гэта робяць для ўласнага задавальнення. І таму я лічу, што такія людзі не павінны служыць у міліцыі, інакш атрымліваецца, што міліцыя нас не абараняе, а зусім наадварот.

Як ваш стан здароўя, і чым для вас абярнулася сітуацыя?

Траўма сур'езная і я доўга не змагу нармальна хадзіць. Прыйшлося змяніць свае жыцце, перавясціся на завочнае аддзяленне.

Ці збіраецеся вы абскарджваць дзеянні тых, хто на вас напаў і жорстка збіваў?

Збіраюся, таму што лічу, што гэтыя людзі павінны панесці наказанне. Хачу, каб міліцыя такога не чыніла ў наступным з кім-небудзь яшчэ.

На форумах і ў размовах не раз даводзілася чуць выказванні, што вам не трэба было ў той дзень выходзіць на вуліцу, што вы павінны былі ведаць, што гэта небяспечна, што гэта ваша віна і г.д.. Што б вы маглі адказаць тым людзям?

Я думаю, што людзей, хто так кажа, цяжка пераканаць, таму што яны не бачаць нават відавочныя рэчы. Канешне, я ўлічвала верагодную небяспеку, але не думала, што будзе так жорстка. Я думала, што міліцыянеры - такія ж людзі, як і астатнія, што яны проста выконваюць сваю працу, і што іх можна ў чымсьці пераканаць. Але гэта не так. Я не ведаю, чаму там вучаць людзей у спецпадраздзяленнях, што на мае пытанне «навошта вы яго б'еце?», яны пачалі біць і мяне. Міліцыя не павінна сябе так паводзіць, інакш яна страціць давер у народа, ці ўжо страціла. Непавінна быць, каб законнапаслухмяныя грамадзяне баяліся міліцыі А тым людзям, хто мяне асуджаць за тое, што вышла на вуліцу, я магу сказаць, што такім чынам, яны пашыраюць уседазвол міліцыі. І хай яны не думаюць, што з імі гэтага не адбудзецца. Кожны можа апынуцца ў такой сітуацыі.

Дзякуй, Майя за адказы, хутчэй папраўляйцеся, і найлепшыя вам пажаданні.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики