weather

USD 2.4137

EURO 2.6564

RUR(100) 3.3965

search

Политика
8 (033) 373-89-44
Отправьте новость

Увага! Запрашаем на канферэнцыю Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

(Мінск, 5 ліпеня 2011 года) Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі! Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбудзецца 5 ліпеня 2011 года ў Мінску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні. Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 30 чэрвеня 2011 года даслаць запоўненую форму заяўкі на электронны адрас Аргкамітэта канферэнцыі: csfbelarus@gmail.com . У сувязі з абмежаванай колькасц ю месцаў, асобы, якія не заявілі аб сваім удзеле да пазначанага тэрміна, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Асобную ўваг у патэнцыйных заяўнікоў звяртаем на тое, што Аргкамітэт канферэнцыі не кампенсуе тран с партныя выдаткі, а таксама пражыванне  ўдзельнікаў. Усю інфармацыю аб Канферэнцыі можна таксама знайсці на сайце EUROBELARUS.INFO Чакаем вас на Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства!