weather

USD 2.546

EURO 3.0173

RUR(100) 3.3034

search

У Ганцавічах і ў краіне павялічылася смяротнасць

За першае паўгоддзе гэтага года у Ганцавіцкім раёне пемерла на 13 чалавек больш, чым за мінулы.

 За першае паўгоддзе гэтага года у Ганцавіцкім раёне пемерла на 13 чалавек больш, чым за мінулы
За першае паўгоддзе гэтага года у Ганцавіцкім раёне пемерла на 13 чалавек больш, чым за мінулы / Фото: Аляксандр Пазняк

Пра гэта паведаміла Наталля Гардзей, начальнік аддзелу запісу актаў грамадзянскага стану Ганцавіцкага раёна. Калі браць звесткі за мінулых два гады, то яны будуць прыкладна аднолькавыя.

У 2018 годзе загсам па актах рэгістрацыі памерлых было зафіксавана 245 смярцей. У мінулым годзе за адпаведны тэрмін 244. Гэты год паказаў 257 смярцей, што больш чым за адпаведны перыяд у папярэднія гады.

Наталля Гардзей паведаміла, што загс рэгіструе ўсіх людзей, якія памерлі ў Ганцавіцкім раёне, ня гледзячы на тое, дзе чалавек быў прапісаны па пашпарту. Адпаведна сюды могуць патрапіць людзі не толькі з Ганцавіцкага раёна.

Пры гэтым сама статыстыка загсу не ўлічвае людзей, якія жывуць у Ганцавічах, але памерлі па-за межамі Ганцавіцкага раёна. Таму лічба зарэгістраваных памерлых загса можа адрознівацца ад статыстычных дадзеных, але заўсёды застаюцца нязменнымі.

Такім чынам, як вынікае з агучаных лічбаў, смяротнасць у Ганцавіцкім раёне ў гэтым годзе павялічылася. Павялічылася яна і ў вобласці, а таксама па краіне.

У Ганцавіцкім раёне ў 2019 годзе было народжана 231 чалавек (-22) . Памерла 456 (+4)
У Ганцавіцкім раёне ў 2019 годзе было народжана 231 чалавек (-22) . Памерла 456 (+4) / Фото: Аляксандр Пазняк

Лічбы насцярожваюць

У мінулым годзе ў Брэсцкай вобласці нарадзіліся 14 656 чалавек. Гэта на 4,2% менш, чым у 2018 годзе. Па дадзеных Белстата памерла летась 17 689 жыхароў вобласці, што на 1,1% больш, чым у папярэднім.

Ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці акрамя абласнога Брэсту і Пінску, дзе ёсць станоўчы прырост наельніцтва, смяротнасць перавысіла нараджальнасць. Самая вялікая страта насельніцтва ў мінулым годзе ў параўнанні з 2018 назіралася ў Пружанскім (-444), Пінскім (-430) і Баранавіцкім (-357) раёнах.

У Ганцавіцкім раёне ў 2019 годзе было народжана 231 чалавек (-22) . Памерла 456 (+4). 

Дадзеныя ААН

У адрозненне ад папярэдніх гадоў статыстыка смяротнасці не была апублікаваная ў Беларусі. Але дадзеную інфармацыю ў звычайным парадку перадалі ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый (ААН). У чэрвені 2020 года рост смяротнасці ў беларусі супраць мінулага чэрвеня склаў 3753 чалавека.

Лічбы за 3 месяца (студзень – сакавік) ў цэлым адпавядаюць паказчыкам гадоў з нізкім узроўнем захворвання на грып і прастуду, які адзначаўся гэтай зімой. Але лічбы смяротнасці за красавік - чэрвень перавысілі сярэднія за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек. Верагодна, гэта і ёсць вынік “кароны”, рэальныя лічбы якой не агучваюцца ў Беларусі.

Паміраюць больш ад хвароб сэрдца і інсульту

Па афіцыйных дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ) на 30 чэрвеня ад “кароны” у Беларусі памерла толькі 398 пацыентаў — амаль у 14 разоў менш, чым прырост статыстыкі смяротнасці за красавік - чэрвень. Па тых жа афіцыйных дадзеных, ад 1 лiпеня да сённяшняга дня памерла яшчэ 307 пацыентаў ад Covid-19.

За апошнія 15 год вядучымі захворваннямі ў свеце з’яўляюцца  ішэмічная хвароба сэрца і інсульт. Ад гэтых хвароб памірае каля паловы насельніцтва планеты.  Наступнымі ў спісе САЗ ідуць хваробы лёгкіх, сухоты, дарожна–транспартныя здарэнні, дыябет, дэменцыя дарослых (прыдуркаватасць ). А вось СНІД пачаў запавольваць сваю хаду, хаця і застаецца смяротнай хваробай для чалавека.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments